"Альтэрнатыўшчыкам" прапануюць прыбіраць карчы, пасвіць кароў і збіраць грыбы

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкПа грыбы
Па грыбы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik вывучыў працы, якія змогуць выконваць тыя, хто замест службы ва ўзброеных сілах абярэ альтэрнатыўныя варыянты.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Урадам Беларусі вызначаны парадак прыёму на альтэрнатыўную службу і ўмовы яе праходжання — перыяд такой службы залічваецца ў стаж працы.

Згодна з пастановай, патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, аналагічныя патрабаванням, што прад'яўляюцца да тэрміновай службы і рэзервістам. Медасведчанне будуць праводзіць хірург, тэрапеўт, неўролаг, афтальмолаг, отарыналарынголаг і, пры неабходнасці, — лекары іншых спецыяльнасцяў.

"Для ўдакладнення дыягназу грамадзянін, які праходзіць альтэрнатыўную службу, можа быць накіраваны ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя на медыцынскае абследаванне ў амбулаторных або стацыянарных умовах", — сказалі ў Саўміне.

Таксама Саўмін апублікаваў пералік відаў работ, якія могуць выконваць тыя, хто праходзіць альтэрнатыўную службу. Сярод работ, якія можна назваць "традыцыйнымі" — накшталт мыцця падлог у шпіталях, дагляду за цяжкахворымі і інвалідамі, ёсць і нямала нечаканых.

Напрыклад, тыя, хто катэгарычна адмовіўся служыць ва ўзброеных сілах, падчас праходжання альтэрнатыўнай службы змогуць паспрабаваць свае сілы ў нарыхтоўцы на зіму гародніны, ягад і грыбоў, у сенакосе — як уручную, так і з дапамогай газонакасілкі.

Яшчэ салдатам альтэрнатыўнай службы прапануюць паўдзельнічаць ва ўмацаванні сельскай гаспадаркі — ад выпасу кароў і праполкі палёў да апылення і апырсквання раслін дэзынфіцыруючымі сродкамі.

А яшчэ байцам альтэрнатыўнай службы прапануюць прыбіраць карчы, нарыхтоўваць і ўкладваць дзёран, даглядаць за месцамі пахаванняў і дапамагаць у зборы ў насельніцтва адзення і абутку, якія былі ва ўжытку.

 

Стужка навiн
0