МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі за вызваленне Аўстрыі, адбылася ў аўстрыйскім Аберварце, перадае рускамоўны партал Dawai.
Усяго былі перазахаваны астанкі 38 савецкіх воінаў, сярод якіх прадстаўнікі Украіны, Малдовы, Татарстана, Казахстана і іншых рэспублік былога СССР. Беларус у гэтым спісе адзін — ураджэнец Баранавіцкай вобласці, чырвонаармеец Аляксей Макаравіч Малуха.
Астанкі былі эксгумаваныя вясной бягучага года ў вёсцы Вельтэнберг — пра палкавыя могілкі, якія былі закінутымі з 1955 года, паведаміла сведка вайны, мясцовая жыхарка Ёхана Шперк.
Ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання ўдзельнічалі афіцыйныя асобы Аўстрыі, прадстаўнікі дыпмісій Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны, а таксама прадстаўнікі духавенства і мясцовыя жыхары.