Сасновіч выйшла ў другі раунд Уімблдана

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У выпадку ўдалага выступу верагоднай суперніцай адзінай на турніры беларускі стане першая ракетка свету Серэна Уільямс.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў другі раўнд Уімблданскага турніру, паведамляецца на сайце спаборніцтваў.

У паядынку першага раўнда беларусцы (98-ы нумар сусветнага рэйтынгу) супрацьстаяла 31-я ракетка свету францужанка Крысціна Младзенавіч. Сасновіч атрымала ўпэўненую перамогу ў двух сэтах — 6:3, 6:3. Тэнісісткі правялі на корце 1 гадзіна 10 хвілін.

У другім раўндзе суперніцай Сасновіч стане пераможца сустрэчы Хізэр Уотсан (55) — Аніка Бэк (43). У выпадку, калі беларуска выйграе, далей яна выйдзе на корт супраць першай ракеткі свету Серэны Уільямс, якая ў другім крузе згуляе са сваёй суайчынніцай Крысцінай Макхэйл (65).

Раней з турнірам развіталася Вольга Гаварцова (113), якая прайграла на старце спаборніцтваў іспанцы Лары Аруабарэне (87) — 2:6, 6:1, 6:8.

Вікторыя Азаранка знялася з Уімблдона праз траўму калена.

Стужка навiн
0