Ноч няпэўнасці: як у Мінску чакалі "дэнамінацыю"

© Sputnik / Виктор ТолочкоКасса зачыненай крамы
Касса зачыненай крамы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чаканы калапс доўжыўся нядоўга – ужо ў 05:36 аплатныя карткі пачалi працаваць, а раніцай грамадзяне атрымалі першыя новыя грошы.

Мінск, 1 ліп — Sputnik. Плацёжныя сістэмы былі адключаныя ў Беларусі ў ноч з чацвярга на пятніцу, калі ў рэспубліцы пачалася дэнамінацыя, аднак не ўсе мінчане згадалі пра тое, што пакупкі здзейсніць не атрымаецца, прайшліся па крамах і паспрабавалі зняць грошы ў банкаматах.

Цяперашняя дэнамінацыя ў гісторыі суверэннай Беларусі — трэцяя. Яна стала не толькі самай маштабнай, але і самай складанай праз прымяненне сучасных банкаўскіх тэхналогій.

У чацвер многія банкі зачыніліся раней, чым звычайна, а банкаматы і аплатныя тэрміналы перасталі працаваць.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБанкамат Прыорбанка
Банкомат Приорбанка - Sputnik Беларусь
Банкамат Прыорбанка

Акрамя таго, раней зачыніліся крамы, якія звычайна працавалі да поўначы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАб"ява на краме ў Мінску.
Объявление на магазине в Минске. - Sputnik Беларусь
Аб"ява на краме ў Мінску.

У Мінску знайшліся людзі, якія, нягледзячы на папярэджанні, прыйшлі па пакупкі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПакупнікі ўначы ў мінскай краме
Покупатели ночью у магазина в Минске - Sputnik Беларусь
Пакупнікі ўначы ў мінскай краме

АЗС у ноч на 1 ліпеня працавалі ў звычайным рэжыме, але грамадзяне, у тым ліку замежныя аўтаперавозчыкі, якія едуць транзітам праз Беларусь, маглі расплаціцца на іх толькі наяўнымi грашыма. Многія АЗС "радавалі" аўтамабілістаў "дзіўнымі" коштамі на бензін ці ўвогуле зачыніліся на час пераналадкі плацёжных сістэм.

© Sputnik / Виктор ТолочкоІнфармацыйнае табло на АЗС.
Информационное табло на АЗС. - Sputnik Беларусь
Інфармацыйнае табло на АЗС.

Пры гэтым Банкаўскі працэсінгавы цэнтр раніцай 1 ліпеня даў справаздачу аб завяршэнні работ па падрыхтоўцы інфармацыйных сістэм для забеспячэння апрацоўкі запытаў па плацежных картках: карты запрацавалі ў 05:36.

А ўжо раніцай 1 ліпеня, калі адчыніліся абменныя пункты ў банках і крамах, грамадзяне Беларусі атрымалі першыя новыя банкноты.

Стужка навiн
0