Адвентыстаў не пусцяць на ЦТ у рэзервовы дзень

© Sputnik / И. Зенин / Перайсці ў медыябанк"Адвентысты сёмага дня" падчас хросту
Адвентысты сёмага дня падчас хросту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праз рэлігійныя перакананні некаторыя абітурыенты не змаглі прайсці тэставання ў суботу, аднак насустрач ім не пойдуць.

Мінск, 1 ліп — Sputnik. Спецыяльная камісія не дазволіць абітурыентам-адвентыстам, якія не з'явіліся на ЦТ у суботу, прайсці выпрабаванне ў рэзервовы дзень, паведаміла Sputnik у пятніцу прэс-служба Савета міністраў Беларусі.

Старшы біскуп РРА "Канферэнцыя цэркваў хрысціян адвентыстаў сёмага дня ў Рэспубліцы Беларусь" Вячаслаў Бучнёў звярнуўся да ўладаў з просьбай дазволіць членам яго царквы прайсці цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі і замежнай мове не ў суботу, як яны стаялі ў графіку, а ў рэзервовы дзень.

"У мінулыя гады дзяржкамісія ішла насустрач такім абітурыентам і ў парадку выключэння давала падобную магчымасць, якая не можа трактавацца як штогадовая норма. Пра гэта, а таксама пра тое, што падобныя звароты надалей дзяржкамісіяй разглядацца не будуць, царква была пісьмова папярэджаная ў мінулым годзе. У рэспубліцы ўстаноўлены адзіны парадак правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, які не можа падладжвацца пад асаблівасці ўсіх веравызнанняў", — цытуе прэс-службу Саўміна БелТА.

Падставай для здачы ЦТ у рэзервовы дзень можа быць толькі хвароба або іншая неспадзяваная акалічнасць, пацверджаная дакументальна.

Адзначылі ў Саўміне і тое, што ўступныя выпрабаванні "з'яўляюцца пачатковым этапам атрымання вышэйшай адукацыі". Пры навучанні прадугледжана правядзенне вучэбных заняткаў і практыкі ў тым ліку ў суботнія дні — з-за чаго просьбу і вырашылі адхіліць.

Стужка навiн
0