На Палессі мясцовыя жыхары амаль рэгулярна бачаць легендарнага караля вужоў, існаванне якога навукоўцы не разглядаюць усур'ёз, паведаміў радыё Sputnik Беларусь каардынатар праекта "Уфакам" Ілля Бутаў, які даўно цікавіцца тэмай заалагічных рэліктаў у Беларусі.
"Першы артыкул на гэтую тэму я напісаў яшчэ ў 2005 годзе, і мне адразу пачалі паступаць лісты ад людзей, якія паведамлялі, што бачылі вельмі вялікую змяю памерам да 3 — 4 метраў. Кажуць, што яе часта бачылі да і падчас вайны, а таксама падчас меліярацыі ў 60-70-я гады — пасля гэтага фіксаваліся толькі адзінкавыя выпадкі. Мне цікава высветліць, фальклорны гэта персанаж ці рэальны. Пакуль мы сабралі шмат апавяданняў відавочцаў і акрэслілі кола вёсак, дзе гіганцкую змяю бачаць да гэтага часу", — расказаў спецыяліст па анамальных з'явах.
Бутаў перакананы, што вужыны кароль — гэта нейкая невядомая змея, памеры якой моцна перабольшаныя, або нават саламандра, арэал пасялення якой даходзіць да Беларусі.