https://bel.sputnik.by/20160704/1023831178.html
“Вадзіца-царыца, божая памашніца”: сіла купальскай вады
“Вадзіца-царыца, божая памашніца”: сіла купальскай вады
Sputnik Беларусь
Поруч з культам Сонца ў купальскім абрадзе стаіць культ Вады. Вада – адна з асноўных стыхій разам з агнём і зямлёй, першакрыніца жыцця, увасабленне жаночага... 04.07.2016, Sputnik Беларусь
2016-07-04T11:01+0300
2016-07-04T11:01+0300
2016-07-06T11:17+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
нацыянальныя традыцыі
свята моладзі і кахання: купалле беларускае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102383/00/1023830023_0:295:3200:2104_1920x0_80_0_0_71d1f6150d5b03091c4edbfd7375baa5.jpg
Ларыса Мятлеўская, SputnikАдно з лепшых месцаў для рамантычных прагулак у 40 км ад Мінска — Вязынка. Пры любой магчымасці люблю ездзіць туды і я. Звычайна гэта вясна, калі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ладзіцца свята — Гуканне вясны. А вось улетку ў гэтых чароўных месцах мне не давялося пабываць упершыню.Летні вечар у ВязынцыКалi адысцi крыху ад чыгункі, каля якой размешчаны Музей, адразу адчуваеш, як у паветры пахне святам — і гэта не выпадкова. Тут, у Вязынцы, 7 ліпеня нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала, вершы якога ведае на памяць любы шкаляр. Штогод на Дзень народзінаў паэта тут адбываецца свята паэзіі, песні і народных рамёстваў. І тады ў Вязынцы людна, а пакуль Купалава хата адпачывае, паглыбленая ва ўспаміны пра мінулае.У Вязынцы - сядзіба, дзе нарадзіўся Купала
Прырода навокал чароўная. Прагрэтае сонцам паветра — бы свежы ліпавы мёд — духмянае і цёплае. Цвітуць старыя ліпы каля сядзібы, рупліва пакінутыя архітэктарамі С. Мусінскім і А. Каваленка, якія ў 1972 г стваралі тут Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. На плошчы ў 21 гектар захаваліся натуральны ландшафт і планіроўка былой сядзібы канца 19 ст., хатка дворні, а таксама сажалка, крыніца і яблыневы сад. Проста казка і ўсё тут! Над воднай гладдзю нізка схіліліся старыя вербы. Хто ведае — можа, па начах на іх гойдаюцца русалкі…Вада ў Вязынцы як магнітам прыцягвае да сябе. Уладкаваўшыся на беразе, забываешся на час. Таго і глядзі, як з глыбінь воднай каламуці раптам падасца твар воднага духа Ціхоні. Вось так паблукаеш па купалавых сцежках і разумееш, дзе чэрпаў натхненне паэт для сваіх твораў.Асцярожна - Ціхоня на дне вадаёма не дрэмле!
Культ вадыПоруч з культам Сонца ў купальскім абрадзе стаіць культ Вады. Вада — адна з асноўных стыхій разам з агнём і зямлёй, першакрыніца жыцця, увасабленне жаночага, жыццядайнага пачатка. У замовах крынічную, гаючую ваду называлі "жывой", "вадзіцай-царыцай": "Вадзіца-царыца, божая памашніца, ідзеш ты лясамі, палямі, крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі. Абмываеш ты пяскі, мхі, балаты — абмый у рабы божай (імя) усе іспугі, каб яны па касцям не хадзілі, касцей не ламалі, алае крыві не распалівалі".Нават звычайная рачная вада лічылася настолькі чыстаю і святою, што ў старажытнасці пад яе "ахову" аддавалі старыя абразы, апускаючы іх на ваду.Даўней людзі ведалі праўду: вада - жывая
На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўлялі рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, вадаёмах, таму што вада ў гэту ноч валодае магутнай гаючай, жыватворнай, жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна, паводле падання, здольная рабіць людзей прыгожымі, таму што ў гэты дзень на досвітку ў вадзе купаецца само Сонца. А таксама быў звычай умывацца расою і качацца па ёй у жыце. Дзяўчаты ў купальскую ноч давяралі плыні свой лёс, пускаючы па хвалях свае вяночкі.Звычайна ў абрадавых дзеяннях мужчыны і хлопцы знаходзяцца каля вогнішча, а жанчыны і дзяўчаты — каля вады.У Купальскую пару русалкі гойдаюцца на вербалозіне
У пачатку мінулага стагоддзя этнограф А.К. Сержпутоўскі шмат вандраваў па Беларусі, запісваючы ад вясковага люду аповеды і казкі. Яго цікавілі не толькі ідэйны змест казання, але і асоба казачніка, яго манера гаварыць. Пераказваючы для вас байку ад Івана Азёмшы, што некалі жыў у сяле Лучыцы на Мазыршчыне, не хачу парушаць гэта правіла і я.Вось вам не толькі павучальная гісторыя, але і смак беларускай гаворкі.Вада памаглаЖалітца адна маладзіца, што ёй ад гаспадара жыткі нема: як толькі сыдутца, то перш сваратца, зневажаюць адно другого, а потым гаспадар давай яе біць. І так немаль кожны дзень. Цярпела, цярпела маладзіца й давай шукаць людзей, каб памаглі. Якіх толькі забабонаў і прымхаў ена не рабіла — нічого не памагае. Хадзіла маладзіца й ў прошчу, пасціла й сем пятніц, давала гаспадару зельёў піць — ешчэ гарэй йдзе ў іх калатня. От парадзілі людзі схадзіць ешчэ к старэнькаму дзедку, моо ён што парадзіць… Прыходзіць к ему маладзіца й жалітца на сваю беду. Паслухаў дзедок і дае ёй пляшку вады.Чароўнае зелле: энергія сонца яднаецца з энергіяй вады
"На, — кажэ, — гэтае зелье. Як прыйдзе гаспадар у хату, ты наберы яго ў рот і не глытай, а так, дзержы ў роце, та гаспадар не будзе не только біць, але і зневажаць".Падзякувала маладзіца да й пашла да гасподы. От як прышоў гаспадар у хату, ена й набрала ў рот вады, трымае й маўчыць… Так прайшоў адзін дзень, другі, цэлая недзелька, а гаспадар і пальцам не зачапіў ее. Рада маладзіца. Хваліць зелье, што даў дзедок. Толькі ось выйшла ўся вада с пляшкі. Зноў давай ены сварытца. Удругае пайшла маладзіца к старэнькаму дзедку просіць, каб даў ешчэ зелья. Даў дзедок пляшку вады. От і ў трэйкі прыходзіць маладзіца к дзедку па воду. "Эй, — кажэ дзедок, — маладзіца, ці ты не бачыш, што гэто простая вада! Вада, бач, табе памагла, бо як ты набярэш у рот вады та маўчыш. Ведаеш, што бабу б'юць за язык. От ідзі ж, дзеткі, з Богам да не напрыкрайса сваму гаспадару, а лепш прамаўчы, та ўсе будзе добрэ".Вада, здольная лекаваць
З тае пары жывуць маладзіца з гаспадаром ладком і ніколі не сваратца".Вось і я, перш чым набраць поўны рот вады, раю вам паспяшацца ў Вязынку, пакуль яшчэ цвітуць старыя ліпы і расказваюць купальскія байкі жабы ў вязынскай сажалцы!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102383/00/1023830023_0:194:3200:2205_1920x0_80_0_0_f487ccf6b89766af2a716ff82ca19eed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, свята моладзі і кахання: купалле беларускае
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, свята моладзі і кахання: купалле беларускае
“Вадзіца-царыца, божая памашніца”: сіла купальскай вады
11:01 04.07.2016 (абноўлена: 11:17 06.07.2016) Поруч з культам Сонца ў купальскім абрадзе стаіць культ Вады. Вада – адна з асноўных стыхій разам з агнём і зямлёй, першакрыніца жыцця, увасабленне жаночага, жыццядайнага пачатка.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik
Адно з лепшых месцаў для рамантычных прагулак у 40 км ад Мінска — Вязынка. Пры любой магчымасці люблю ездзіць туды і я. Звычайна гэта вясна, калі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ладзіцца свята — Гуканне вясны. А вось улетку ў гэтых чароўных месцах мне не давялося пабываць упершыню.
Калi адысцi крыху ад чыгункі, каля якой размешчаны Музей, адразу адчуваеш, як у паветры пахне святам — і гэта не выпадкова. Тут, у Вязынцы, 7 ліпеня нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала, вершы якога ведае на памяць любы шкаляр. Штогод на Дзень народзінаў паэта тут адбываецца свята паэзіі, песні і народных рамёстваў. І тады ў Вязынцы людна, а пакуль Купалава хата адпачывае, паглыбленая ва ўспаміны пра мінулае.
У Вязынцы - сядзіба, дзе нарадзіўся Купала
Прырода навокал чароўная. Прагрэтае сонцам паветра — бы свежы ліпавы мёд — духмянае і цёплае. Цвітуць старыя ліпы каля сядзібы, рупліва пакінутыя архітэктарамі С. Мусінскім і А. Каваленка, якія ў 1972 г стваралі тут Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. На плошчы ў 21 гектар захаваліся натуральны ландшафт і планіроўка былой сядзібы канца 19 ст., хатка дворні, а таксама сажалка, крыніца і яблыневы сад. Проста казка і ўсё тут! Над воднай гладдзю нізка схіліліся старыя вербы. Хто ведае — можа, па начах на іх гойдаюцца русалкі…
Вада ў Вязынцы як магнітам прыцягвае да сябе. Уладкаваўшыся на беразе, забываешся на час. Таго і глядзі, як з глыбінь воднай каламуці раптам падасца твар воднага духа Ціхоні. Вось так паблукаеш па купалавых сцежках і разумееш, дзе чэрпаў натхненне паэт для сваіх твораў.
Асцярожна - Ціхоня на дне вадаёма не дрэмле!
Поруч з культам Сонца ў купальскім абрадзе стаіць культ Вады. Вада — адна з асноўных стыхій разам з агнём і зямлёй, першакрыніца жыцця, увасабленне жаночага, жыццядайнага пачатка. У замовах крынічную, гаючую ваду называлі "жывой", "вадзіцай-царыцай": "Вадзіца-царыца, божая памашніца, ідзеш ты лясамі, палямі, крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі. Абмываеш ты пяскі, мхі, балаты — абмый у рабы божай (імя) усе іспугі, каб яны па касцям не хадзілі, касцей не ламалі, алае крыві не распалівалі".
Нават звычайная рачная вада лічылася настолькі чыстаю і святою, што ў старажытнасці пад яе "ахову" аддавалі старыя абразы, апускаючы іх на ваду.
Даўней людзі ведалі праўду: вада - жывая
На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўлялі рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, вадаёмах, таму што вада ў гэту ноч валодае магутнай гаючай, жыватворнай, жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна, паводле падання, здольная рабіць людзей прыгожымі, таму што ў гэты дзень на досвітку ў вадзе купаецца само Сонца. А таксама быў звычай умывацца расою і качацца па ёй у жыце. Дзяўчаты ў купальскую ноч давяралі плыні свой лёс, пускаючы па хвалях свае вяночкі.
Звычайна ў абрадавых дзеяннях мужчыны і хлопцы знаходзяцца каля вогнішча, а жанчыны і дзяўчаты — каля вады.
У Купальскую пару русалкі гойдаюцца на вербалозіне
У пачатку мінулага стагоддзя этнограф А.К. Сержпутоўскі шмат вандраваў па Беларусі, запісваючы ад вясковага люду аповеды і казкі. Яго цікавілі не толькі ідэйны змест казання, але і асоба казачніка, яго манера гаварыць. Пераказваючы для вас байку ад Івана Азёмшы, што некалі жыў у сяле Лучыцы на Мазыршчыне, не хачу парушаць гэта правіла і я.
Вось вам не толькі павучальная гісторыя, але і смак беларускай гаворкі.
Жалітца адна маладзіца, што ёй ад гаспадара жыткі нема: як толькі сыдутца, то перш сваратца, зневажаюць адно другого, а потым гаспадар давай яе біць. І так немаль кожны дзень. Цярпела, цярпела маладзіца й давай шукаць людзей, каб памаглі. Якіх толькі забабонаў і прымхаў ена не рабіла — нічого не памагае. Хадзіла маладзіца й ў прошчу, пасціла й сем пятніц, давала гаспадару зельёў піць — ешчэ гарэй йдзе ў іх калатня. От парадзілі людзі схадзіць ешчэ к старэнькаму дзедку, моо ён што парадзіць… Прыходзіць к ему маладзіца й жалітца на сваю беду. Паслухаў дзедок і дае ёй пляшку вады.
Чароўнае зелле: энергія сонца яднаецца з энергіяй вады
"На, — кажэ, — гэтае зелье. Як прыйдзе гаспадар у хату, ты наберы яго ў рот і не глытай, а так, дзержы ў роце, та гаспадар не будзе не только біць, але і зневажаць".
Падзякувала маладзіца да й пашла да гасподы. От як прышоў гаспадар у хату, ена й набрала ў рот вады, трымае й маўчыць… Так прайшоў адзін дзень, другі, цэлая недзелька, а гаспадар і пальцам не зачапіў ее. Рада маладзіца. Хваліць зелье, што даў дзедок. Толькі ось выйшла ўся вада с пляшкі. Зноў давай ены сварытца. Удругае пайшла маладзіца к старэнькаму дзедку просіць, каб даў ешчэ зелья. Даў дзедок пляшку вады. От і ў трэйкі прыходзіць маладзіца к дзедку па воду.
"Эй, — кажэ дзедок, — маладзіца, ці ты не бачыш, што гэто простая вада! Вада, бач, табе памагла, бо як ты набярэш у рот вады та маўчыш. Ведаеш, што бабу б'юць за язык. От ідзі ж, дзеткі, з Богам да не напрыкрайса сваму гаспадару, а лепш прамаўчы, та ўсе будзе добрэ".
З тае пары жывуць маладзіца з гаспадаром ладком і ніколі не сваратца".
Вось і я, перш чым набраць поўны рот вады, раю вам паспяшацца ў Вязынку, пакуль яшчэ цвітуць старыя ліпы і расказваюць купальскія байкі жабы ў вязынскай сажалцы!