SPUTNIK раскрывае новыя падрабязнасці “Хатынскай справы”

Падпісацца
Захаваць недатыкальнасць гісторыі і данесці да чытача ўспаміны рэальнага сведкі эпохі – мэта новага праекта Sputnik Беларусь "Гібель Хатыні: таямніца без тэрміну даўнасці".

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь да Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў запусціла эксклюзіўны мультымедыйны праект "Гібель Хатыні: таямніца без тэрміну даўнасці". У фармаце лангрыда Sputnik Беларусь раскажа сваім чытачам пра найбольш значныя моманты ў гісторыі Беларусі, а таксама пра новыя факты, якія ўдалося высветліць суддзi Ваеннага трыбунала Беларускай вайсковай акругі падпалкоўніку юстыцыі Віктару Глазкову пасля завяршэння судовага працэсу над апошнім катам Хатыні Рыгорам Васюрам. Лангрыд раскрывае падрабязнасці справы, якая выклікала шырокі грамадскі рэзананс. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу рэдакцыя Sputnik Беларусь выкарыстала рэдкія архіўныя фота, копіі дакументаў ваеннага трыбунала і арыгінал прысуду, фота судовага працэсу 1986 года.

Гаворачы аб праекце, шэф-рэдактар ​​Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава адзначыла: "У апошні час многія спрабуюць сказіць праўду пра Вялікую Айчынную вайну і зрушыць акцэнты ў гісторыі Перамогі. Сустрэўшыся з непасрэдным удзельнікам судовага працэсу Віктарам Глазковым, Sputnik Беларусь расставіў кропкі над "i", каб захаваць недатыкальнасць гісторыі, данесці да чытача ўспаміны рэальнага сведкі эпохі".

Sputnik (sputniknews.com) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0