Міністр адзначыў, што Анкара спрабавала аднавіць адносіны з Масквой на працягу сямі месяцаў пасля інцыдэнту са збітым расійскім бамбавіком Су-24.
"Пасля ліста прэзідэнта Эрдагана прэзідэнту Пуціну, пасля іх тэлефоннай размовы, мы можам нармалізаваць нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй. Менавіта гэтага мы на самай справе хочам з нашымі суседзямі", — заявіў Чавушаглу.
Крызіс у адносінах Расіі і Турцыі узнік пасля таго, як у лістападзе 2015 года турэцкі знішчальнік збіў у Сірыі расійскі бамбавік Су-24. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў гэта "ударам у спіну" з боку памагатых тэрарыстаў. Расія ўвяла ў дачыненні да Турцыі шэраг эканамічных абмежаванняў.
На гэтым тыдні, услед за пасланнем прэзідэнта Турцыі Таіпа Эрдагана расейскаму лідэру, у якім ён папрасіў прабачэння за збіты самалёт і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю пілота Алега Пешкава, і тэлефоннай размовай кіраўнікоў дзяржаў, Пуцін абвясціў пра пачатак працэсу нармалізацыі адносін з Анкарой.