Прызначаныя дадатковыя экспертызы па факце смерці сястры Васіля Быкава

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкРабота эксперта-крыміналіста
Работа  эксперта-крыміналіста - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней праз напад невядомага на жанчыну была ўзбуджаная крымінальная справа, злачынец яшчэ не знойдзены.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Следчыя прызначылі дадатковыя экспертызы, каб высветліць дакладную прычыну смерці Валянціны Быкавай — сястры вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, паведаміла Sputnik у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Сястра пісьменніка, якая знаходзілася на лячэнні ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі, памерла 4 ліпеня. Ва ўстанову аховы здароўя яна была дастаўлена пасля таго, як на 89-гадовую жанчыну 27 мая напалі невядомыя — у яе былі зламаныя рэбры і ключыцы.

Герб Следчага камітэта РБ - Sputnik Беларусь
СК шукае сведак нападу на сястру Васіля Быкава
Па дадзеным факце Ушацкім РАСК была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

"У цяперашні час следчымі прызначаныя дадатковыя экспертныя даследаванні, якія дапамогуць даць заключэнне аб прычынах смерці жанчыны", — сказала Сахарава.

Паводле яе слоў, у цяперашні час следчыя i супрацоўнікі органаў унутраных спраў працягваюць мерапрыемствы па ўсталяванню асобы, які напаў на сястру пісьменніка.

Сахарава таксама ўдакладніла, што пакуль злачынец не знойдзены, а расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Стужка навiн
0