Заснаваная прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу

Падпісацца
Намінаваць прэтэндэнтаў на прэмію могуць выдаўцы, творчыя аб'яднанні і самі перакладчыкі.
МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Узнагарода будзе ўручацца перакладчыкам за мастацкую перакладную кнігу, якая была апублікаваная ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. У выключных выпадках, калі пераклад на беларускую мову рабіўся некалькімі асобамі, прэмія можа быць падзеленая паміж імі, паведамляюць СМІ.
Намінаваць прэтэндэнтаў на прэмію могуць выдаўцы, творчыя аб'яднанні і самі перакладчыкі. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 15 верасня на разгляд журы прэміі электронныя версіі і два папяровыя асобнікі намінаваных кніг.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005) і носіць яго імя.
Плануецца, што першая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана, 25 кастрычніка.
Склад журы будзе абвешчаны дадаткова.
Стужка навiн
0