https://bel.sputnik.by/20160705/1023870067.html
Князь Купалеж і Купалінка: гаспадары Купалля
Князь Купалеж і Купалінка: гаспадары Купалля
Sputnik Беларусь
Апошнім часам моладзь падчас купальскіх ігрышчаў абірае пару самых прыгожых і ладных хлопца і дзяўчыну. Асноўная іх задача на свяце – запаліць купальскае... 05.07.2016, Sputnik Беларусь
2016-07-05T12:01+0300
2016-07-05T12:01+0300
2016-07-05T13:18+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
нацыянальныя традыцыі
купалле
свята моладзі і кахання: купалле беларускае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102386/96/1023869601_0:94:1024:673_1920x0_80_0_0_a681a2371d9bd2dc366ff256e24b34ca.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Ва ўсходнеславянскай міфалогіі Купала — бог зямных пладоў, ураджаю нівы, лекавых траў і дабрабыту. Язычніцкае бажаство Купала ўзгадваецца ў старажытнарускім Густынскім летапісе: "Купало бяше бог обилия, ему же благодарение приношаху в то время, егда имяше настати жатва".Купала таксама галоўны персанаж Купалля — свята летняга сонцастаяння. Першапачаткова Купалу як міфалагічны вобраз увасабляла сабою лялька — жаночае чучала, якое насілі, скакалі з ім, падчас свята "купалі" і тапілі ў вадзе.Дарэчы, у старажытнасці гэта боства ўтрымлівала ў сабе рысы абодвух палоў. Таму не дзіўна, што з цягам часу гэта акалічнасць забылася і з'явіліся такія купальскія персанажы як Купала, або князь Купалеж, і дзяўчына Купалінка. Апошнім часам моладзь падчас купальскіх ігрышчаў абірае пару самых прыгожых і ладных хлопца і дзяўчыну. Ад астатніх яны адрозніваюцца больш пышнымі вянкамі на галовах. У хлопца гэта вянок з дубовага лісця з дадаткам купальскіх кветак, у дзяўчыны толькі з кветак і часам з галінкамі бярозы. Асноўная іх задача на свяце — запаліць купальскае вогнішча, быць першымі ў абрадавых гульнях і карагодах.Асабліва шануемы рамантычны вобраз Купалінкі. Яна ўяўлялася прыгожай, вясёлай дзяўчынай, якая ўмее хораша спяваць і танцаваць. У яе гонар напярэдадні купальскай ночы дзяўчаты наладжвалі цэлае баляванне. Спявалі купальскія песні, весяліліся, танцавалі, плялі вянкі для варажбы. Да купальскага вянка ззаду прывязвалася стужка. Гэтым ён адрозніваўся ад звычайнага вянка. Купалле — свята моладзі, менавіта яна адыгрывае на ім галоўную, актыўную ролю, але было ў ім месца і старэйшым пакаленням. Старыя не столькі дзейнічалі, колькі ўдзельнічалі, піравалі. Частка іх заставалася дома ахоўваць хату і дзяцей.Купальская вячэра: Купала на Йвана— Дзе Купала начавала?— Начавала ў Івана.— Што Купала ўжывала?— Ужывала варэнішча ў алеішчы,Рыбку з перцам, часнок з алейцам.Пачастункі, якія прыносіліся з усіх дамоў у складчыну, спажывалі гуртам. Жанчыны і дзяўчаты неслі звычайна закуску, а хлопцы — пітво. Вячэра складалася з сыру, тварагу, праснакоў-бабак з тоўчаным канапляным семем, цыбулі, часныку, пахучага зелля, халадніку-квасу, яешні, верашчакі з салам і мясам і г.д. Ужывалі на свяце піва, гарэлку, морсы, пітны квас.Збіраючыся сёлета на Купалле, паспрабуйце прыгатаваць што-небудзь з вышэй пералічаных традыцыйных страў.Куханы з цыбуляйЗамясіць дражджавое цеста, спячы круглыя аладкі таўшчынёй з палец. Асобна дробна пакрышыць цыбулю, пасыпаць зверху аладкі і запячы ў гарачай печы або духоўцы.Бліны на куханы
Калі няма часу гатаваць дражджавое цеста, купіце ў кулінарыі гатовае і паспрабуйце ажыццявіць гэты старадаўні рэцэпт.Рыбка з перцам або рыбныя галушкі500 г рачной рыбы, 75 г пшанічнай мукі, 2 яйкі, 1 ч лыжка чорнага перцу гарошкам, 1 ст лыжка насення кропу, 1-2 цыбуліны, 1,5 ч лыжкі солі, 1 ч лыжка маслаДробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом (не прапускаць праз мясарубку), расцерці.Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац, соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.Муку распусціць у малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатовасці.Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.Калі лянота вазіцца з галушкамі, то проста пасмажце рачную рыбу, у меру пасыпаўшы яе перцам.Халаднік з кіслага малакаРэцэпт гэтага халадніка запісаны ў в. Загацце Мінскага раёна, Мінскай вобласці ад Грыб Зінаіды Канстанцінаўны.1 л кіслага малака, жменя цыбулі, некалькі лапак зялёнага кропу, соль па смаку.У кіслае малако ўкрышыць цыбулю і кроп, дадаць крыху солі.Да халадніка падаць бульбяную кашу, запраўленую смажанай цыбуляй і скваркамі.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102386/96/1023869601_0:62:1024:705_1920x0_80_0_0_b59472feeccef09dc7e3aac32a10e0ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, купалле, свята моладзі і кахання: купалле беларускае
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, купалле, свята моладзі і кахання: купалле беларускае
Князь Купалеж і Купалінка: гаспадары Купалля
12:01 05.07.2016 (абноўлена: 13:18 05.07.2016) Апошнім часам моладзь падчас купальскіх ігрышчаў абірае пару самых прыгожых і ладных хлопца і дзяўчыну. Асноўная іх задача на свяце – запаліць купальскае вогнішча, быць першымі ў абрадавых гульнях і карагодах.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Ва ўсходнеславянскай міфалогіі Купала — бог зямных пладоў, ураджаю нівы, лекавых траў і дабрабыту. Язычніцкае бажаство Купала ўзгадваецца ў старажытнарускім Густынскім летапісе: "Купало бяше бог обилия, ему же благодарение приношаху в то время, егда имяше настати жатва".
Купала таксама галоўны персанаж Купалля — свята летняга сонцастаяння. Першапачаткова Купалу як міфалагічны вобраз увасабляла сабою лялька — жаночае чучала, якое насілі, скакалі з ім, падчас свята "купалі" і тапілі ў вадзе.
Дарэчы, у старажытнасці гэта боства ўтрымлівала ў сабе рысы абодвух палоў. Таму не дзіўна, што з цягам часу гэта акалічнасць забылася і з'явіліся такія купальскія персанажы як Купала, або князь Купалеж, і дзяўчына Купалінка.
Апошнім часам моладзь падчас купальскіх ігрышчаў абірае пару самых прыгожых і ладных хлопца і дзяўчыну. Ад астатніх яны адрозніваюцца больш пышнымі вянкамі на галовах. У хлопца гэта вянок з дубовага лісця з дадаткам купальскіх кветак, у дзяўчыны толькі з кветак і часам з галінкамі бярозы. Асноўная іх задача на свяце — запаліць купальскае вогнішча, быць першымі ў абрадавых гульнях і карагодах.
Цікава ведаць. Агонь і вада — важнейшыя культы Купальскага абраду. Гэта стыхіі-антаганісты дыяметральна супрацьлеглыя па свайму зместу і функцыям. Таму на Купалле з мэтай іх прымірэння часта сумяшчаюць абодва культы. Напрыклад, чучала Купалы маглі спачатку запаліць, а пасля патапіць, або ў вянкі, што пускаюць на ваду, устаўляюць запаленыя свечкі.
Асабліва шануемы рамантычны вобраз Купалінкі. Яна ўяўлялася прыгожай, вясёлай дзяўчынай, якая ўмее хораша спяваць і танцаваць. У яе гонар напярэдадні купальскай ночы дзяўчаты наладжвалі цэлае баляванне. Спявалі купальскія песні, весяліліся, танцавалі, плялі вянкі для варажбы. Да купальскага вянка ззаду прывязвалася стужка. Гэтым ён адрозніваўся ад звычайнага вянка. Купалле — свята моладзі, менавіта яна адыгрывае на ім галоўную, актыўную ролю, але было ў ім месца і старэйшым пакаленням. Старыя не столькі дзейнічалі, колькі ўдзельнічалі, піравалі. Частка іх заставалася дома ахоўваць хату і дзяцей.
Купальская вячэра: Купала на Йвана
— Ужывала варэнішча ў алеішчы,
Рыбку з перцам, часнок з алейцам.
Пачастункі, якія прыносіліся з усіх дамоў у складчыну, спажывалі гуртам. Жанчыны і дзяўчаты неслі звычайна закуску, а хлопцы — пітво. Вячэра складалася з сыру, тварагу, праснакоў-бабак з тоўчаным канапляным семем, цыбулі, часныку, пахучага зелля, халадніку-квасу, яешні, верашчакі з салам і мясам і г.д. Ужывалі на свяце піва, гарэлку, морсы, пітны квас.
Збіраючыся сёлета на Купалле, паспрабуйце прыгатаваць што-небудзь з вышэй пералічаных традыцыйных страў.
Замясіць дражджавое цеста, спячы круглыя аладкі таўшчынёй з палец. Асобна дробна пакрышыць цыбулю, пасыпаць зверху аладкі і запячы ў гарачай печы або духоўцы.
Калі няма часу гатаваць дражджавое цеста, купіце ў кулінарыі гатовае і паспрабуйце ажыццявіць гэты старадаўні рэцэпт.
Рыбка з перцам або рыбныя галушкі
500 г рачной рыбы, 75 г пшанічнай мукі, 2 яйкі, 1 ч лыжка чорнага перцу гарошкам, 1 ст лыжка насення кропу, 1-2 цыбуліны, 1,5 ч лыжкі солі, 1 ч лыжка масла
Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом (не прапускаць праз мясарубку), расцерці.
Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац, соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.
Муку распусціць у малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатовасці.
Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.
Калі лянота вазіцца з галушкамі, то проста пасмажце рачную рыбу, у меру пасыпаўшы яе перцам.
Халаднік з кіслага малака
Рэцэпт гэтага халадніка запісаны ў в. Загацце Мінскага раёна, Мінскай вобласці ад Грыб Зінаіды Канстанцінаўны.
1 л кіслага малака, жменя цыбулі, некалькі лапак зялёнага кропу, соль па смаку.
У кіслае малако ўкрышыць цыбулю і кроп, дадаць крыху солі.
Да халадніка падаць бульбяную кашу, запраўленую смажанай цыбуляй і скваркамі.