Мінгарвыканкам агучыў, колькі будзе каштаваць сабраць дзіця ў школу

© Sputnik / Марина СеребряковаШкольны кірмаш
Школьны кірмаш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пашыраны продаж школьных тавараў пачнецца ў Мінску ўжо 10 ліпеня і будзе доўжыцца два месяцы – да 10 верасня.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Бацькам-мінчанам, каб сабраць вучня малодшых класаў у школу, давядзецца выдаткаваць ад 170 да 700 рублёў, старшакласніка — ад 220 да 840 рублёў, паведамілі Sputnik у аўторак у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Продаж дзіцячага адзення і абутку, вучнёўскай галантарэі, канцылярскіх і папярова-чыставых тавараў у максімальна пашыраным асартыменце пачнецца ў сталіцы 10 ліпеня і будзе доўжыцца да 10 верасня.

"Сёлета экіпіроўка школьнікаў малодшых класаў абыдзецца бацькам у суму ад 170 да 700 рублёў, старшакласнікаў — ад 220 да 840 рублёў. У гэтую суму ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак — святочны і спартыўны, а таксама школьныя прыналежнасці", — сказалі ва ўпраўленні.

Там таксама паведамілі, што крамы горада гатовыя забяспечыць мінчан шырокім асартыментам тавараў для школьнікаў — да пачатку гандлю адмыслова былі назапашаныя неабходныя запасы адпаведных тавараў.

Паводле дадзеных Мінгарвыканкама, у надыходзячым навучальным годзе за парты ў школах у Мінску сядуць больш за 178 тысяч вучняў, у тым ліку 23 тысячы першакласнікаў.

Стужка навiн
0