МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Рэалізацыю алкагольных напояў могуць абмежаваць у беларускіх парках, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак галоўны нарколаг міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў.
"Падпраграма "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму" на 2016-2020 гады ўключае 53 мерапрыемствы. Сярод іх асветніцкія і заканадаўчыя ініцыятывы, меры па абмежаванні даступнасці алкаголю. Адзін з прыкладаў — абмежаванне рэалізацыі алкаголю і тытуню ў парково-культурных зонах", — сказаў Каназараў.
Паводле яго слоў, разглядаецца пытанне абмежавання рэалізацыі спіртнога паблізу ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту і культуры. Аднак "гэтыя пытанні яшчэ патрабуюць прапрацоўкі з розных бакоў", — падкрэсліў Канаразаў.
"Тут трэба ўлічваць, што аднымі абмежавальнымі мерамі мы не даможамся доўгатэрміновага добрага выніку", — заўважыў нарколаг.
Спецыялісты розных ведамстваў, грамадства і СМІ, паводле яго слоў, павінны сумеснымі намаганнямі фарміраваць здаровую мадэль паводзінаў і спажывання алкагольных напояў.