Продаж алкаголю ў парках могуць забараніць

© Flickr / Adam JonesПарк Перамогі ў Мінску. Архіўнае фота
Парк Перамогі ў Мінску. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Новая падпраграма па папярэджанні п'янства і алкагалізму, разлічаная на 2016-2020 гады, уключае 53 мерапрыемствы.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Рэалізацыю алкагольных напояў могуць абмежаваць у беларускіх парках, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак галоўны нарколаг міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў.

"Падпраграма "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму" на 2016-2020 гады ўключае 53 мерапрыемствы. Сярод іх асветніцкія і заканадаўчыя ініцыятывы, меры па абмежаванні даступнасці алкаголю. Адзін з прыкладаў — абмежаванне рэалізацыі алкаголю і тытуню ў парково-культурных зонах", — сказаў Каназараў.

Паводле яго слоў, разглядаецца пытанне абмежавання рэалізацыі спіртнога паблізу ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту і культуры. Аднак "гэтыя пытанні яшчэ патрабуюць прапрацоўкі з розных бакоў", — падкрэсліў Канаразаў.

"Тут трэба ўлічваць, што аднымі абмежавальнымі мерамі мы не даможамся доўгатэрміновага добрага выніку", — заўважыў нарколаг.

Спецыялісты розных ведамстваў, грамадства і СМІ, паводле яго слоў, павінны сумеснымі намаганнямі фарміраваць здаровую мадэль паводзінаў і спажывання алкагольных напояў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі