МІНСК, 5 ліп — Sputnik, Яўген Казарцаў. Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала ГА "Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў", паведаміла Sputnik прэс-сакратар ведамства Вольга Мурашкоўская.
Па дадзеных міністэрства, аб'яднанне было створана для садзейнічання фарміраванню эфектыўнай сістэмы рэалізацыі і прававой абароны аўтарскага права і сумежных правоў, рэалізацыі аўтарскіх правоў і садзейнічанню развіцця беларускага кіно, музыкі і тэатра.
"Яшчэ неабходна атрымаць акрэдытацыю для магчымасці збору і размеркавання сродкаў аўтарам і выканаўцам. Цяпер такой акрэдытацыі няма ні ў каго ў краіне", — паведаміў Sputnik кіраўнік аб'яднання Сяргей Кухто.
Зараз у арганізацыі ўжо значацца больш за пяцьдзесят дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, пакуль яна дзейнічае толькі як аб'яднанне аднадумцаў. Аб падрабязнасцях дзейнасці і функцыянале аб'яднання можна будзе казаць толькі ў выпадку атрымання акрэдытацыі ад дзяржавы, адзначыў Кухто.
"Гэтая арганізацыя — адзіная з дзеючых у краіне зараз, якая займаецца падобнымі пытаннямі", — паведаміла Мурашкоўская.
Акрэдытацыя арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі, як і правілы збору, размеркавання і выплаты узнагарод, праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.