МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Мабільнае прыкладанне з паведамленнем ад камунальных службаў распрацоўвае КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама", заявіў кіраўнік прадпрыемства Алег Сядзельнік у аўторак.
Сэрвіс плануецца запусціць для тых, хто карыстаецца сайтам 115.бел пры дапамозе мабільнага прыкладання.
"Пры дапамозе гэтага сэрвісу можна будзе інфармаваць кожнага падпісчыка пра падзеі, якія адбываюцца ў яго доме. Напрыклад, планавае адключэнне гарачай вады ці нейкая аварыйная сітуацыя, альбо пачатак рамонтных прац на пакрыцці дваровага праезду і іншае. Гэта дапаможа даносіць інфармацыю да людзей перш, чым яны самі звернуцца за тлумачэннямі ў кантакт-цэнтр ЖКГ Мінска", — сказаў кіраўнік арганізацыі ў аўторак, яго словы падаюцца на сайце гарадскога выканкама.
Таксама зараз плануюць распрацаваць нейкую "падсістэму", якая дазволіць жыллёвым арганізацыям адсочваць месцазнаходжанне сваіх работнікаў і глядзець, дзе знаходзяцца іх машыны ў аварыйных сітуацыях.
Камунальнікі хочуць, каб заяўкі, якія паступілі ад грамадзян на аказанне бытавых паслуг, адразу накіроўваліся на смартфон работніка.