Маці пецярых дзяцей: агрэсію трэба зніжаць не пакараннем за шлапакі

© Photo : страница Веры Сердюк в FacebookСвятар Павел Сярдзюк з жонкай і дзецьмі
Святар Павел Сярдзюк з жонкай і дзецьмі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik распытаў жонку святара і маці пецярых дзяцей, чаму Праваслаўная царква выступае супраць узмацнення жорсткасці ў дачыненні да адказнасці за цялесныя пакаранні дзяцей.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Дзяцей біць нельга, адразу акрэсліла сваю пазіцыю Вера Сярдзюк, жонка пробашча парафіі мінскага храма Свяціцеля Мікалая Японскага і маці пецярых дзяцей. Але папраўкі ў расійскі кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за пабоі ў дачыненні да дзяцей і блізкіх асоб, яна не падтрымлівае.

На яе думку, гэтая практыка не вырашыць праблему гвалту ў сям'і. Больш за тое, можа справакаваць новыя кропкі напружання.

Нагадаем, расійскі парламент прыняў, а прэзідэнт падпісаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс РФ, якія прадугледжваюць адказнасць за пабоі, учыненыя, у тым ліку, у дачыненні да дзяцей і іншых блізкіх асоб. У Рускай Праваслаўнай царкве выказалі занепакоенасць з нагоды, што новая рэдакцыя артыкула 116 КК РФ "Пабоі" можа прывесці да крымінальнага пераследу і добрасумленных бацькоў, якія караюць дзяцей "умерана і разумна".

Мы першапачаткова дрэнна ставімся да дзяцей

Праблему гвалту ў сям'і трэба вырашаць у іншай плоскасці, перакананая жонка святара. Плясканне па попе — гэта вяршыня айсберга, галоўная праблема — у іншым, у агульным і татальным няўменні будаваць адносіны ў сям'і.

© страница Веры Сердюк в FacebookВяра Сярдзюк
Вера Сердюк - Sputnik Беларусь
Вяра Сярдзюк

"Мы з самага пачатку не ставімся да дзяцей добра. Гэта асабліва прыкметна, калі ты выязджаеш за мяжу. Там значна больш мяккае, пяшчотнае стаўленне да дзяцей, чым у Беларусі і Расіі. У Ізраілі, калі ў аўтобус зайшла шматдзетная мама, яна ў прыярытэце, усе будуць старацца ёй дапамагчы, яна ніколі не падумае, што яна можа камусьці прычыняць нязручнасць. У нас зусім па-іншаму. У нас маці пастаянна апраўдваецца, што яна нарадзіла. У выніку яна лічыць нормай пры ўсіх тузаць сваё дзіця — гэтым яна як бы просіць прабачэньня перад усімі за сваё дзіця, за прычыненыя нязручнасці, а па сутнасці здраджвае яму", — патлумачыла свой пункт гледжання Сярдзюк.

Негвалтоўнаму выхаванню і паводзінам у сям'і трэба вучыць. Па меры сіл, па яе словах, гэта спрабуе рабіць царква. Падобныя праграмы ёсць у праваслаўных і каталікоў.

Грамадскія рухі, якія спецыялізуюцца на барацьбе супраць гвалту ў сям'і, не вельмі актыўна, на думку жонкі святара, шчыруюць у пытанні навучання — "гэта моташна і доўга, прасцей ініцыяваць падобныя заканадаўчыя змены", — мяркуе яна.

Ініцыятыва, можа, і добрая, згаджаецца Сярдзюк, але яна павінна прымацца комплексна — разам з паўнапраўным навучаннем людзей жыццю ў сям'і.

"Праблема ж у тым, што ў нас гэты гвалт базавы. Плясканне — толькі вяршыня айсберга. Няправільна думаць, што мы зараз усіх, хто шлапануў дзіця, перасаджаем, аштрафуем, і гэта вырашыць праблему. Не вырашыць, гэта толькі азлобіць", — заўважыла Сярдзюк.

Магчымыя практычныя наступствы

Без комплекснага падыходу, гэтая норма можа стаць яшчэ адным ударам па сям'і, мяркуе матушка.

"Таму што пад такія законы можа падпасці любая мама, якая ў раздражненні шлапанула дзіцяці. Атрымліваецца, за гэта яна можа нават сесці. Але ні дзіцяці, ні маме, нікому ў сям'i ад гэтага не будзе добра. Я бачу, чым гэта заканчваецца на захадзе", — сказала Сярдзюк.

Асцерагаецца матушка, што падобная норма можа актывізаваць даносчыкаў — спробы суседзяў заяўляць адзін на аднаго.

"Я ўжо бачыла заклікі "сачыце, раптам там здзекуюцца над дзіцем", — заўважыла матушка.

Вера Сярдзюк не спрачаецца з тым, што дзяцей трэба абараняць, і з тым, што гэта задача, у тым ліку і дзяржавы. Але паўтарае зноў і зноў, што не згодна з фрагментарным падыходам да вырашэння праблемы.

"Працуючы з жанчынамі, якія апынуліся ў сітуацыі хатняга гвалту, мы заўважылі, што тыя органы і міжнародныя арганізацыі, якія любяць разважаць на тэму гвалту ў сям'і і лабіруюць прыняцце такіх законаў, самі вельмі рэдка робяць нешта на практыцы. Як раз у плане абароны дзяцей. Вось я гляджу, колькі малалетніх беспрытульнікаў у Расіі, мне здаецца, заняліся б яны лепш імі", —  выказала свой пункт гледжання Вера Сярдзюк.

Трэцяя небяспека, якая, на думку матушкі, можа ўзнікнуць з пачаткам прымянення гэтай нормы — гэта заахвочванне дзіцячай усёдазволенасці. Вынікам такога выхавання можа стаць дэзарыентацыя дзіця, якое не ведае межаў.

Плясканне як традыцыя

На прамое пытанне — а вы сваіх дзяцей шлопаеце?— матушка засмяялася: "не прызнаюся". А потым дадала ўжо сур'ёзна: "задача бацькоў — падрыхтаваць дзіця да будучага жыцця".

"Бацькі адказваюць за жыццё дзяцей, за іх захаванасць. І калі дзіця бяжыць на дарогу, а мама, спрабуючы яго спыніць, у апошні момант яго хапае, можа тузануць і моцна… Або калі дзеці б'юцца, часам іх словам не разняць. Дзіця трэба своечасова спыніць", —  патлумачыла сваю пазіцыю матушка.

© страница Веры Сердюк в FacebookВера Сярдзюк перакананая, што стасункі ў сям"і - гэта цэлая сістэма правілаў
Вера Сердюк убеждена, что отношения в семье - это целая система правил - Sputnik Беларусь
Вера Сярдзюк перакананая, што стасункі ў сям"і - гэта цэлая сістэма правілаў

Казаць пра плясканні як традыцыю, характэрную для праваслаўных, нельга, мяркуе матушка. Яна распавяла, як у пошуках формулы сямейнага шчасця падымала вялікі пласт беларускага фальклору. Высветліла, што ў аснове гэтага шчасця была павага, а не пакаранне.

"Нас уразіла, як часта бабулі распавядалі пра тое, што ў таты ў іх сем'ях быў вялікі аўтарытэт. Ён ніколі не крычаў, тым больш нікога не біў. Яны казалі: "Мы разумелі, што нашы паводзіны могуць тату або маму засмуціць", і для іх гэта быў самы вялікі стрымальны фактар. Хаця многія прызнаваліся, што і мама пад гарачую руку магла "анучай зарадзіць", калі дзеці заміналі. Такое мы сустракалі, і маме было даравальна", — распавяла жонка святара.

Сям'я — гэта заўжды сістэма правіл. Калі правілаў няма, пачынаюцца крыкі і плясканні, перакананая Сярдзюк.

"Калі б людзі ад самага пачатку разумелі, як будуецца сям'я, як будуюцца адносіны паміж мужчынам і жанчынай, паміж дзецьмі і бацькамі, было б менш гвалту", — падсумоўвае Вера Сярдзюк.

Стужка навiн
0