Мінлясгас: разам з ягадамі выносьце з лесу і смецце

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкПа чарніцы
Па чарніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Забарона на наведванне лясоў, па дадзеных міністэрства, прыводзіць да таго, што на прыродзе насельніцтва пакідае менш смецця.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі заклікае беларусаў пасля збору ў лясных угоддзях ягад і грыбоў выносіць з лесу смецце.

Па грыбы - Sputnik Беларусь
Мінпрыроды: грыбоў і ягад сёлета будзе мала

Як распавёў журналістам начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Мікалай Юрэвіч, у бягучым годзе прагназуецца сярэдні, а месцамі і высокі ўраджай ягад і грыбоў.

"Наша насельніцтва ўжо непасрэдна займаецца зборам ягад", — адзначыў чыноўнік.

Таксама Юрэвіч распавёў пра тое, што ў мінулым годзе была "сур'ёзная" супрацьпажарная абстаноўка — улады ўводзілі вялікую колькасць забаронаў на наведванне лясоў, якія пачыналі дзейнічаць ужо з вясны. "І смецця было значна менш, чым зараз. Калі насельніцтва не ідзе ў лес — у гэтым таксама ёсць свая карысць. Пайшоў у лес — разам з ягадамі павінен вынесці і сваё смецце, я так думаю", — сказаў на заканчэнне ён.

Стужка навiн
0