Мужчына не змог пераскочыць купальскае вогнішча і апынуўся ў рэанімацыі

© Flickr / Max KlingensmithВогнішча
Вогнішча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнік святкавання Купалля пад Смалявічамі атрымаў апёкі рук і ног, грудзей – усяго каля 80% цела.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Сур'ёзныя апёкі атрымаў у Смалявіцкім раёне 35-гадовы мужчына, які скакаў праз вогнішча ў Купальскую ноч, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне пра тое, што мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі полымем у вёсцы Пятровічы ля мясцовага вадасховішча, паступіла выратавальнікам Смалявіцкага раёна 6 ліпеня а 22:53. Да месца здарэння выехалі брыгады МНС і хуткай дапамогі.

"Па папярэдніх дадзеных было ўстаноўлена, што 35-гадовы жыхар вёскі Зарэчча пераскокваў праз вогнішча і зваліўся ў яго", — паведамілі ў прэс-службе МНС.

У пацярпелага пашкоджаны агнём рукі, ногі і ўчасткі грудзей — усяго каля 80% цела. Мужчына быў змешчаны ў рэанімацыю брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння.

Стужка навiн
0