Дэнамінацыя — чыста тэхнічная працэдура, якая не аказвае прамога ўплыву на рост коштаў, лічыць старэйшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб.
"Грани формата": аналитик "Альпари" Вадим Иосуб на радио Sputnik Беларусь - о влиянии деноминации на цены
"Давайце ўявім, што ў Беларусі вырашылі не ўносіць змены ў намінал купюр, але перафарбаваць іх у іншы колер. Ці павінна гэта неяк паўплываць на эканоміку, на кошты? Відавочна, што адказ — не. Дык вось, дэнамінацыя, або прыбіранне лішніх нулёў — гэта прыкладна такі ж працэс, як перафарбоўванне", — растлумачыў спецыяліст.
Да таго ж дэнамінацыя ўскосна можа павялічыць давер да нацыянальнай валюты і нават стрымаць інфляцыю, кажа аналітык "Альпары". "У пэўным сэнсе дэнамінацыя ставіць крыж на мінулых эканамічных памылках і дазваляе пачаць жыццё з нуля", — сказаў Іосуб.