МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай №524 пашырыў пералік інавацыйных тавараў, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада.
Згодна з пастановай, у пералік уключаны сплавы, дысперсіі (уключаючы металакераміку), стартавае абсталяванне для лятальных апаратаў, палубныя тармазныя або аналагічныя прылады, наземныя трэнажоры для лётнага складу; прылады на вадкіх крышталях, лазеры, акрамя лазерных дыёдаў; прыборы і іншыя аптычныя прылады.
Згодна з нацыянальным заканадаўствам, арганізацыі, якія вырабляюць і рэалізуюць інавацыйную прадукцыю, вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак з гэтых абаротаў.
Пастанова ўступіла ў сілу 1 ліпеня.