МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Міністэрства фінансаў Беларусі пастановай № 48 устанавіла новыя памеры камандзіровачных, якія дзейнічаюць у краіне з 1 ліпеня.
Раней у Беларусі камандзіровачныя складалі 60 тысяч рублёў у грашовых адзінках 2000 года (6 рублёў пасля дэнамінацыі).
Згодна з дакументам, які апублікаваны на сайце Мінфіна, з 1 ліпеня усталёўваецца "памер кампенсацыі выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах Беларусі за пражыванне па-за месцам жыхарства (знаходжання) для пакрыцця дадатковых выдаткаў: сутачныя — 7 беларускіх рублёў у суткі".
Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і камандзіроўках у іншую мясцовасць, якая знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца сталай працы, цяпер складаюць 3 рублі 50 капеек (раней 30 тысяч рублёў).
Сутачныя без прадстаўлення сапраўдных дакументаў, якія пацвярджаюць аплату расходаў па найму жылога памяшкання, выплачваюцца ў памеры 2 рублі 50 капеек (раней 20 тысяч рублёў).
Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.