МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Малады чалавек падазраецца ў збіцці траіх 18-гадовых жыхароў Гродна — канфлікт узнік праз тое, што гарадзенцу не спадабаліся прычоскі падлеткаў, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік абласнога УУС Ігар Белазёраў.
Інцыдэнт адбыўся ў пачатку ліпеня, міліцыя змагла затрымаць падазраванага "па гарачых слядах".
"18-гадовы малады чалавек, які нідзе не працуе, раней не судзімы быў цвярозы і свае паводзіны патлумачыў тым, што яму не спадабаліся прычоскі хлопчыкаў і дзяўчат, якія праходзілі міма, праз што ён і вырашыў іх збіць", — распавялі гродзенскія праваахоўнікі.
У дачыненні да падазраванага распачалі крымінальную справу па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства), зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Пацярпелыя ж, як адзначылі ў міліцыі, звярнуліся да праваахоўнікаў з удзячнасцю за аператыўную працу.