МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Чаму співаліся, могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць.
Не менш цікава высветліць і тое, ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п'янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць — у аднолькавай меры або не.
Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца з лекцыі прафесара Захара Шыбекі — прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска.
Пасля лекцыі запланавана дыскусія.
Лекцыя адбудзецца 14 ліпеня 19.00-21.00 у прасторы "ЦЭХ" (вул. Кастрычніцкая, 16).
Уваход вольны.