Дзіцячае Еўрабачанне: удзельнікі адбору прайшлі жараб'ёўку

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖараб'ёўка на дзіцячае Еўрабачанне
Жараб'ёўка на дзіцячае Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Юным спевакам пасля жараб’ёўкі патлумачылі асноўныя моманты падрыхтоўкі іх нумароў да конкурсу.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Жараб'ёўка выступленняў ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс "Еўрабачанне-2016" адбылася ў пятніцу.

Конкурс дзіцячае Еўрабачанне-2014 на Мальце - Sputnik Беларусь
Удзел у дзіцячым Еўрабачанні цалкам аплаціць Белтэлерадыёкампанія

Да ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору прафесійнае журы дапусціла 10 выканаўцаў і калектываў. Конкурс на трапленне ў фінал складаў пяць чалавек на месца, бо было пададзена каля 50 заявак.

Жараб'ёўка ў пятніцу вызначыла парадак выступлення арыстаў у паўфінале.

1. Магільная Марыя (Магілёў);

2. Шоу-група "So-Ni-Ka" (Віцебск);

3. Цітова Алена (Магілёў);

4. Мажылоўскі Юлія (Мінск);

5. Сакалова Стэфанія (Мінск);

6. Група "Нясумны ўзрост" (Мінск);

7. Жыліна Марыя (Мінск);

8. Купрыяновіч Зінаіда (Мінск);

9. Канавалава Вольга (Магілёў);

10. Мінёнак Аляксандр (Мінск).

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадрыхтоўка да дзіцячага Еўрабачання
Подготовка к детскому Евровидению - Sputnik Беларусь
Падрыхтоўка да дзіцячага Еўрабачання

Акрамя таго, выканаўцам патлумачылі правілы падрыхтоўкі да конкурсу.

"Вы не можаце выкарыстоўваць нідзе брэнд Еўрабачання ці нашых тэлеканалаў без дазволу тэлеканала", — папярэдзілі юных артыстаў.

Удзельнікам распавялі пра здымкі візітак для конкурсу і папрасілі ўлічваць тэхнічныя патрабаванні сцэны студыі.

Як стала вядома ў пятніцу, фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 26 жніўня. Сам конкурс дзіцячае Еўрабачанне пройдзе на Мальце ў лістападзе. Усе выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай беларускага прадстаўніка, бярэ на сябе Белтэлерадыёкампанія.

Стужка навiн
0