Пятроў дзень: заканчэнне паста, забарона на купанне і малітвы рыбакоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоПятра-Паўлаўскі сабор у Мінску
Пятра-Паўлаўскі сабор у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самы стары каменны праваслаўны сабор Мінска адзначыць 12 ліпеня прастольнае свята.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Дзень ушанавання апосталаў Пятра і Паўла адзначыць праваслаўная царква 12 ліпеня, паведамілі ў БПЦ.

"Напярэдадні, 11 ліпеня прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Павел ўзначаліць усяночную службу ў Пятра-Паўлаўскім саборы Мінска, які 12 ліпеня адзначыць прастольнае свята", — паведамілі Sputnik ў пятніцу ў прэс-службе мінскай епархіі.

12 ліпеня, у дзень Святых апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы экзарх а 10:00 адслужыць боскую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы, адзначылі ў БПЦ.

Як паведамілі Sputnik этнографы, у народнай традыцыі апосталы Пётр і Павел з'яўляюцца заступнікамі рыбнай здабычы.

"У гэты дзень рыбакі ставілі ў цэрквах свецкую свечку — набытую на грошы, сабраныя ўскладчыну, і маліліся аб нябесным заступніцтве Пятра і Паўла на ўвесь год", — сказаў суразмоўца агенцтва.

У гэты дзень у народа было асаблівае стаўленне да вады, у многіх рэгіёнах захавалася традыцыя рана раніцай пайсці да крыніцы і памыцца ключавой вадой, распавялі этнографы.

Яны таксама паведамілі, што 12 ліпеня згодна з народнымі вераваннямі катэгарычна забаранялася купацца. "Людзі верылі, што ў гэты дзень вада забірае ахвяры", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

Акрамя гэтага, лічылася, што муж з жонкай 12 ліпеня павінны накарміць адзін аднаго рыбай, каб у сям'і пасяліліся любоў і згода. "Ёсць нават адмысловыя замовы дзеля такога выпадку", — адзначыў суразмоўца агенцтва.

У гэты дзень 12 ліпеня заканчваецца Пятроўскі пост.

Стужка навiн
0