Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

© AP / Matthias SchraderБеларус Іван Ціхан стаў срэбным прызёрам чэмпіяната Еўропы
Беларус Іван Ціхан стаў срэбным прызёрам чэмпіяната Еўропы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Срэбра Ціхана стала трэцім медалём беларускай зборнай на ЧЕ, залаты медаль заваявала кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч, а спрынтэр Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 100 м з бар'ерамі.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Беларус Іван Ціхан стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў кіданні молата.

Як паведамляюць спартыўныя СМІ, Ціхан адправіў молат на 78 м 84 см, што з'яўляецца срэбным вынікам на ЧЕ, які праходзіць у Амстэрдаме.

Першае месца ў кіданні молата ў мужчын заняў Павел Файдек з Польшчы, Войцех Навіцкі, таксама паляк, стаў трэцім.

Яшчэ адзін беларускі кідальнік молата Сяргей Каламеец заняў 6 месца, паведамілі СМІ.

Срэбра Ціхана стала трэцім медалём беларускай зборнай на ЧЕ па лёгкай атлетыцы. Золата — у кідальніцы дзіды Таццяны Халадовіч, а спрынтер Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 100 м з бар'ерамі.

Стужка навiн
0