Да 134-годдзя была падрыхтавана святочная праграма, падчас якой можна было пачуць песні на вершы Янкі Купалы, вершы-прысвячэнні Янку Купалу сучасных паэтаў, паслухаць выступ фальклорных калектываў.
Ужо ў чацвёрты раз у межах літаратурнага фестывалю адбыўся "Кветкавы этнафестываль у Янкі Купалы" — з конкурсам купальскіх вянкоў і букетаў "Купальская краса" і дзіцячым фларыстычным конкурсам "Купальская красачка". Госці з задавальненнем паўдзельнічалі ў пляценні купальскага вянка.

1/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Вязынка адзначыла дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

2/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзяўчынка ў купальскім вянку ў Вязынцы.

3/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Жанчыны адпачываюць на ганку дома, дзе нарадзіўся беларускі паэт Янка Купала.

4/15
© Sputnik / Виктор Толочко
У межах літаратурнага фестывалю быў праведзены "Кветкавы этнафестываль".

5/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Маладыя людзі ў нацыянальных строях танчаць на свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў.

6/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Усе хочуць прымерыць купальскі вянок.

7/15
© Sputnik / Виктор Толочко
У Вязынцы працаваў кірмаш народных рамёстваў.

8/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўнай падзеяй кветкавага этнафэсту стаў конкурс купальскіх вянкоў.

9/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Купальскі вянок – адзін з галоўных сімвалаў свята.

10/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Выступленне народнага калектыву ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку.

11/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Народны танец пад гармонік і скрыпку.

12/15
© Sputnik / Виктор Толочко
А вось і пераможца.

13/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Усе госці з задавальненнем удзельнічалі ў пляценні купальскага вянка.

14/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Яго апусцілі на ваду.

15/15
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзяўчаткі кідаюць свае вянкі ў раку.