МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Расійская тэнісістка Марыя Шарапава прапусціць летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра, вынікае з прэс-рэлізу Спартыўнага арбітражнага суда (CAS).
Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) дыскваліфікавала Шарапаву на два гады за ўжыванне мельдонія, прызнаўшы, што расіянка ненаўмысна парушыла правілы, тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца з 26 студзеня 2016 года. Пасля гэтага 29-гадовая тэнісістка абскардзіла рашэнне аб дыскваліфікацыі ў CAS.
"Рашэнне, як чакаецца, будзе апублікавана да 19 верасня", — гаворыцца ў заяве.
Раней паведамлялася, што рашэнне будзе вынесена не пазней 18 ліпеня.
У сакавіку Шарапава паведаміла журналістам, што ў яе допінг-спробе, узятай падчас Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, знайшлі сляды мельдонія. Расіянка прызналася, што ўжывала прэпарат на працягу дзесяці гадоў па стане здароўя.
Мельдоній трапіў у спіс рэчываў, забароненых WADA, з 1 студзеня 2016 года. Ён належыць да класа "гармоны і мадулятары метабалізму".