МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Парадка 13 тысяч кватэр у сталіцы застаюцца непрыватызаванымі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Апошні тэрмін прыватызацыі жылля ў Беларусі быў 1 ліпеня. Зараз застаюцца непрыватызаванымі 13 тысяч кватэр — гэтя без уліку тых, па якіх працягваецца праца з пададзенымі ў тэрмін заявамі.
"Усе непрыватызаваныя кватэры пяройдуць у фонд арэнднага жылля. У цяперашні час праводзіцца работа па заключэнні з наймальнікамі такіх кватэр дагавораў камерцыйнага найму. Памер арэнднай платы ўстанаўліваецца з паніжальным каэфіцыентам 0,2", — сказаў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, яго словы прыведзены на сайце выканкама.
Прыём заяў грамадзян на прыватызацыю дзяржаўнага жылля завяршыўся 30 чэрвеня бягучага года, нагадаў чыноўнік.
У чэрвені мінчане падалі амаль чатыры тысячы заяў на прыватызацыю жылых памяшканняў, усяго ж з пачатку года паступіла каля дзевяці тысяч зваротаў. Таксама чыноўнік нагадаў: мінчане, якія прыватызавалі кватэру, павінны на працягу года зарэгістраваць гэтую дамову ў натарыуса, інакш дакумент не будзе мець юрыдычнай сілы.
Аўраменка адзначыў, што Дзяржфонд жылля ў Мінску складае каля 3% кватэр — парадку 23 тысяч.