Могілкі хатніх жывёл: новае прачытанне старога трылера

© Sputnik / Виктор ТолочкоМогілкі хатніх жывёлаў ля МКАД
Могілкі хатніх жывёлаў ля МКАД - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску і яго ваколіцах ўзнікае ўсё больш стыхійных могілак хатніх жывёл – грамадзяне хаваюць улюбёнцаў як умеюць, на свой страх і рызыку, і рэальнай альтэрнатывы гэтым пахаванням, здаецца, пакуль няма.

Святлана Ліцкевіч, Sputnik

Век братоў нашых меншых нядоўгі. Але для многіх, асабліва пажылых, адзінокіх людзей, яны становяцца не проста прыхільнасцю — членамі сям'і. І калі паміраюць, зусім не хочацца адпраўляць іх у смеццевы бак або аддаваць на "утылізацыю" у жывёльныя могільнікі. Вось і растуць самадзейныя могілкі ў прыгарадных лясах, а часам і ў гарадскіх парках.

Стыхійныя могілкі каля Чыжоўкі

Афіцыйна ні могілак для хатніх жывёл, ні сістэмы пахавання, ні звязанага з гэтым бізнэсу ў нас практычна няма.

"Дапамогу ў эўтаназіі хатніх жывёл мы аказваем, але вось пахаванне — гэта ўжо не па нашай частцы, цела сабакі можна здаць у ветлячэбніцу на Гурскага, адкуль яго потым павязуць на пахаванне. Наколькі я ведаю — гэта жывёльныя могілкі каля вёскі Дзегцяроўка ў Мінскім раёне", — распавяла прыватны ветэрынар Алена Пятрова.

Такі падыход мала каго задавальняе. І праблему кожны вырашае сам, па меры сваіх магчымасцяў. Аднойчы ў лесе каля Мінскага мора давялося знайсці труп дабермана, які проста ляжаў на коўдры. Гаспадары вывезлі нябожчыка-ўлюбёнца ў лес і пакінулі, не паспрабаваўшы ні закапаць, ні нават прыкрыць галінкамі. Зрэшты, такі вандалізм — рэдкасць. Часцей людзі спрабуюць усё-такі аддаць доўг памерламу сябру — хаваюць у навакольных лясах, на лецішчах.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНадмагіллі на самадзейных могілках самыя розныя
Надгробия на самодеятельном кладбище самые разные - Sputnik Беларусь
Надмагіллі на самадзейных могілках самыя розныя

"Гэта апошняе, што мы можам даць блізкім нам істотам. Затое потым сумленне не будзе мучыць, ёсць куды прыйсці, калі стане сумна, а не жыць з тым, што сабаку выкінулі на жывёльныя могільнікі", — распавядае Наталля Лубіна. Яе мы сустрэлі на стыхійных могілках хатніх жывёл непадалёк ад Чыжоўкі. Нядаўна яна пахавала тут ёркшырскага тэр'ера і часам прыходзіць на магілу.

"Як змагла, так закапала — узяла кухонную сякерку, у суседкі папрасіла садовую рыдлёўку. Гадзіны дзве капала, мусіць — змучылася ўся. Тут жа лес — зямля цвёрдая і карані паўсюль. А дамавінкай мойму Тошы скрынка ад абутку стала", — уздыхае Наталля.

Самадзейныя могілкі хатніх жывёл — месца кранальнае і разам з тым жудаснае. Магілкі самыя розныя — ад сціплых пагорачкаў да вялікіх забетаніраваных надмагілляў. Большасць помнікаў — самаробныя, з камянёў і галінак. Але сустракаюцца і прафесійныя, заказаныя ў пахавальных бюро. На магілах — мячыкі, костачкі, міскі з кормам і нашыйнікі на самаробных крыжах. На некаторых надмагіллях — партрэты, вершы і эпітафіі.

"Большасць такіх могілак знаходзіцца ў гарадской мяжы, таму з падобным "засяленнем" ніхто не лічыцца, зараз вось ва Уруччы разбурылі частку могілак хатніх жывёл — там пачынаецца будоўля", — распавяла Sputnik старшыня ГААЖ "Эгіда" Вераніка Ханцэвіч.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінску і ваколіцы ўсё часцей узнікаюць стыхійныя пахаванні
В Минске и его окрестностях появляется все больше стихийных кладбищ домашних животных  - Sputnik Беларусь
У Мінску і ваколіцы ўсё часцей узнікаюць стыхійныя пахаванні

Дзе сабака закапаная

"На жаль — ветэрынарная індустрыя ў нас развітая, а паслуг па пахаванні няма абсалютна. Калі памірае чалавек — ты хоць і ў ступары, але зразумела, што рабіць, куды звяртацца. З пахаваннем жывёлы зусім па-іншаму. А іншы сабака можа важыць як чалавек — нават проста вынесці труп, вывезці яго за горад не заўсёды пад сілу ўладальніку, асабліва калі ў сям'і няма аўтамабіля", — распавяла мінчанка, якой у свой час давялося хаваць буйнога сабаку.

У апошнія гады ў Мінску з'явілася паслуга па крэмацыі хатніх жывёл — пасля таго, як не змог знайсці нікога, хто мог бы дапамагчы пахаваць яго сабаку, прадпрымальнік з Фаніпаля купіў невялікі крэматорый. Зараз ён прапануе паслугу па вывазу і крэмацыі целаў жывёл. А фірму назваў, натуральна, імем памерлай сабакі.

"Наша кампанія — адзіная, хто займаецца крэмацыяй хатніх жывёл. Але я б гэта нават бізнэсам не назваў — яшчэ ўзімку, калі людзям складана самім закапаць жывёлiну, заказы ёсць, а летам людзі суадносяць кошт крэмацыі і, груба кажучы, рыдлёўкі, і вырашаюць, што танней усё зрабіць самім", — уздыхае дырэктар кампаніі Сяргей Дудко.

Крэматорый разлічаны на гадаванцаў з сярэдняй масай, самы дробны, каго даводзілася крэмаваць — пясчанка, а вось вялікіх сабак (самец туркменскага алабая, да прыкладу, можа важыць да 95 кілаграмаў — Sputnik) — прадпрыемства Дудко не бярэ — яны проста не змяшчаюцца ў печ.

Індывідуальная крэмацыя ёркшырскага тэр'ера, да прыкладу, у іх зараз каштуе каля 110 рублёў, а лабрадора —  150-170 рублёў. Зрэшты, можна зрабіць агульную крэмацыю, калі прах не вяртаюць, а цела ўтылізуюць разам з іншымі — гэта значна танней. Але ж гэта — немалыя грошы.

© Public DomainНа жывёльных могілках у Парыжы
Надгробие на кладбище собак в Париже - Sputnik Беларусь
На жывёльных могілках у Парыжы

А як у іх?

У многіх краінах могілкі хатніх жывёл — звычайная практыка. У ЗША іх больш за 600, у Нямеччыне — 210, у Францыі — 140. Прычым самае старое з іх — парыжскія могілкі сабак — былі адчынены яшчэ ў 1899 годзе. І манументы на ім — на зайздрасць чалавечым. На могілках пахавана больш за 40 тысяч жывёл, сярод якіх не толькі звыклыя хатнія гадаванцы, такія як сабакі, кошкі, мышы, хамякі, рыбкі і птушкі, але і экзатычныя ўлюбёнцы — львы, коні, малпы, газэлі.

Пахавання на падобных могілках каштуюць немалых грошай, скажам, у Мюнхене пахаванне нават марской свінкі выльюцца не менш як у 500 еўра — з пахавальнымі прыладамі і доглядам за магілай на працягу года. У Фінляндыі ўласнасць на месца на могілках хатніх жывёл захоўваецца да 20 гадоў.

Бізнэс на пахаванні і крэмацыі жывёл шырока развіты ў многіх краінах. Паслугі самыя розныя — ад крэмацыі з наступным прэсаваннем праху ў каляровы камень, які можна зрабіць ювелірным упрыгожваннем, да крыягеннай замаразкі любімца да лепшых часоў, калі кланаванне стане масавым і можна будзе ўзнавіць гадаванца па яго ДНК. Зрэшты, гэта ўжо з разраду капрызаў. А для звычайных грамадзян самы распаўсюджаны варыянт — крэмацыя.

© Sputnik / Вадим АнцуповСабакі-павадыры для сваіх гаспадароў не толькі гадаванцы, але і рэальныя памагатыя
Собаки-поводыри для своих хозяев не только питомцы, но и реальные помощники - Sputnik Беларусь
Сабакі-павадыры для сваіх гаспадароў не толькі гадаванцы, але і рэальныя памагатыя

Уласна, крэмацыя хатніх жывёл і ёсць самым здаровы варыянт з пункту гледжання санітарыі. Самадзейныя пахаванні небяспечныя яшчэ і тым, што далёка не кожны капае магілу для жывёлы ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі — асабліва калі справа адбываецца зімой, зямля мёрзлая, лес, карані — а многія сабакі паміраюць ад інфекцыйных хвароб. Да таго ж, ля самадзейных могілак кружаць бяздомныя жывёлы — бо смуткуючыя гаспадары нярэдка прыносяць корм на магілы: заўсёды ёсць чым пажывіцца.

"Санітарна-эпідэміялагічным заканадаўствам нашай краіны патрабаванні да размяшчэння, абсталявання і функцыянаванню могілак для пахавання хатніх жывёл не ўстаноўлены. Выпадкі інфекцыйных захворванняў насельніцтва, звязаныя з пахаваннем хатніх жывёл у не ўстаноўленых месцах, не рэгістраваліся", — удакладніў загадчык аддзела гігіены ДУ Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Эдуард Мароз.

"У гэтым пытанні мне падабаецца досвед Польшчы — там усё жывёлы падлягаюць абавязковай крэмацыі, а потым іх можна хаваць у спецыяльных калумбарыях", — распавяла старшыня ГААЖ "Эгіда" Вераніка Ханцэвіч.

Пакуль аб падобнай практыцы марыць не даводзіцца, а ў Мінску не хапае плошчаў для чалавечых могілак, адны хаваюць хатніх гадаванцаў дзе захочуць, а іншыя адпраўляюцца на віртуальныя могілкі жывёл. У інтэрнэце нямала сайтаў, на якіх для спачылага любімца можна завесці віртуальную магілу, публікаваць яго фотаздымкі, пісаць вершы і нават ускладаць віртуальныя кветкі. А галоўнае — гэта нікому не прыносіць шкоды і не тоіць эпідэміялагічнай небяспекі.

У законапраекце "Аб абыходжанні з жывёламі", які цяпер праходзіць узгадненне, мясцовым уладам даецца права вылучаць тэрыторыі для пахавання трупаў жывёл. Вось толькі як хутка новы закон пачне працаваць, ды і ці знойдуцца для гэтага свабодныя тэрыторыі — пытанне адкрытае. І кожны вырашае яго пакуль у меру сваіх магчымасцяў.

Стужка навiн
0