Апытанне: еўрапейцы баяцца за свае працоўныя месцы праз мігрантаў.

© REUTERS / Neil HallРабочие на стройке в Лондоне
Рабочие на стройке в Лондоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
50% апытаных жыхароў Францыі, 47% жыхароў Вялікабрытаніі і 36% жыхароў Германіі лічаць, што іміграцыя прыводзіць да страты працоўных месцаў карэннымі жыхарамі іх краін.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, 50% апытаных жыхароў Францыі, 47% жыхароў Вялікабрытаніі і 36% жыхароў Германіі лічаць, што іміграцыя прыводзіць да страты працоўных месцаў карэннымі жыхарамі іх краін.

Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага вядомай французскай даследчай кампаніяй Ifop і брытанскай кампаніяй Populus па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

У адказ на пытанне "згодныя Вы ці не са сцвярджэннем: іміграцыя прыводзіць да страты карэннымі жыхарамі працоўных месцаў у карысць мігрантаў" амаль чвэрць — 24% жыхароў Вялікабрытаніі не змаглі нiчога сказаць. Добрую дасведчанасць ў гэтым пытанні паказалі жыхары Францыі і Германіі — толькі 5% французаў і 6% немцаў выбралі адказ "не ведаю".

Апытанне ў Вялікабрытаніі было праведзена кампаніяй Populus c 15 па 21 красавіка 2016 года. Апытанне ў Францыі і Германіі было праведзена кампаніяй IFop з 14 па 18 красавіка 2016 года. У апытанні прынялі ўдзел 3042 рэспандэнтаў з Германіі (989 чал.), Францыі (1008 чал.) і Вялікабрытаніі (1045 чал.). Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны па полу, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі не перавышае 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні 

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і Forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

 

Стужка навiн
0