Відэафакт: Някляеў прачытаў вершы ў дзень нараджэння

© Sputnik / Сергей Самохин / Перайсці ў медыябанкУладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паэт і палітык вырашыў адсвяткаваць юбілей у Купалаўскім скверы Мінска, аднак афіцыйнага дазволу на мерапрыемства ад уладаў не атрымаў.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў адсвяткаваў сваё 70-годдзе чытаннем вершаў у цэнтры Мінска.

У Купалаўскім скверы для віншавання паэта ўвечары ў панядзелак сабралася больш за сотню чалавек. Сярод гасцей былі вядомыя мастакі, пісьменнікі, палітыкі і музыканты, сярод іх Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

Някляеў ля помніка Янку Купалу прачытаў перад прысутнымі ўласныя вершы.

Мінгарвыканкам не санкцыянаваў дадзенае мерапрыемства праз адсутнасць у заяўцы інфармацыі аб фінансаванні і аб забеспячэнні бяспекі гасцей, аднак Някляеў усё адно вырашыў правесці яго.

Супрацоўнікі міліцыі ў чытанні не ўмешваліся.

Стужка навiн
0