Прадавец "лятаючага" кіёска ў Шаркаўшчыне шпіталізавана

© МЧС БеларусиПеракулены ветрам гандлёвы кіёск
Перакулены ветрам гандлёвы кіёск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У выніку ўчорашняй непагадзі ў Шаркаўшчыне шпіталізаваны тры чалавекі, двое пацярпелых атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці на хатніх падворках.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Прадавец гандлёвага павільёна, перавернутага напярэдадні моцным ветрам у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына, шпіталізавана, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Павільён "Вікторыя плюс" належаў індывідуальнаму прадпрымальніку, мясцоваму жыхару.

"Парывам ветру перакуліла гандлёвы павільён па вуліцы Маладзёжнай, 18. У выніку прадаўшчыца атрымала пералом шыйкі сцягна, рэзаныя раны абодвух перадплеччаў і была шпіталізаваная", — удакладнілі ў МНС.

Яшчэ дзве жанчыны, 1942 і 1963 гадоў нараджэння, былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці, якія яны атрымалі ў выніку непагадзі на хатніх падворках.

Ураган, які праляцеў напярэдадні вечарам па шэрагу раёнаў Віцебскай і Гродзенскай абласцей, пашкодзіў дахі 26 жылых дамоў, аднаго аб'екта сацкультбыту, аднаго вытворчага і трох сельскагаспадарчых будынкаў, удакладнілі ў МНС. Там дадалі, што ў цяперашні час на ўсіх аб'ектах вядуцца аднаўленчыя работы.

Стужка навiн
0