Усяго вецер пашкодзіў дахі некалькіх дзесяткаў дамоў і трох ферм на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпеў населены пункт Шаркаўшчына, дзе былі пашкоджаныя больш за 20 дамоў, а таксама гандлёвы аб'ект, які сарвала з падмурка.
Акрамя таго, парывам ветру на дарозе каля населенага пункта перавярнула грузавік IVECO.
Паводле дадзеных МНС, ад стыхіі пацярпелі тры чалавекі. Усе яны з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.
Стыхія таксама закранула Гродна, дзе моцным ветрам паваліла дрэвы на прыпаркаваныя аўтамабілі. Таксама ад падзення дрэў пацярпелі гандлёвыя аб'екты і прыватныя домаўладанні.