Да канца лета замежнікі змогуць трапіць у беларускія санаторыі без віз

© Sputnik / Виталий ЧуясовВестыбюлі санаторыяў сустракаюць гасцей бляскам
Вестыбюлі санаторыяў сустракаюць гасцей бляскам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць расіян у беларускіх санаторыях зменшылася, але экспарт санаторна-курортных паслуг у першым паўгоддзі ў параўнанні з мінулым годам вырас: у нашы здраўніцы пачалі прыязджаць палякі і немцы.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Указ аб бязвізавым уездзе ў Беларусь для замежнікаў, якія едуць у беларускія санаторыі, знаходзіцца на ўзгадненні, заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

"Указ знаходзіцца на ўзгадненні, але нагадаю, што ў маі я казаў, што гэтае пытанне павінна вырашыцца на працягу двух-трох месяцаў", — заявіў Балбатоўскі.

Дырэктар цэнтра распавёў, што ў сапраўдны момант усе санаторна-курортныя ўстановы запоўнены на 100%. Экспарт паслуг у першым паўгоддзі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на 30%.

Расіяне сярод замежных турыстаў, са слоў Балбатоўскага, па-ранейшаму складаюць пераважную большасць — каля 80-90%. Калі колькасць прыезджых з РФ і зменшылася, то нязначна, заўважыў дырэктар Цэнтра.

"Экспарт па Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі сёлета вырас у тры разы — да нас паехалі грамадзяне Польшчы і Германіі", — адзначыў Балбатоўскі.

Пры гэтым дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні заўважыў, што асноўным плюсам беларускіх санаторна-курортных устаноў застаецца медыцынскі складнік. У пытаннях сэрвісу нашы здраўніцы пакуль адстаюць, але "мы над гэтым працуем", —  заўважыў Балбатоўскі.

Стужка навiн
0