Рыжскі канцэрт Black Sabbath стаўся ледзь не адзіным, на які можна было адносна свабодна купіць білет. Пры тым, што ў самой Рызе нават не было ніводнай афішы пра гэтую эпахальную падзею. "Арэна-Рыга" змясціла ў сябе амаль максімальную колькасць гледачоў — каля 15000, гурт адыграў пашыраны сэт з 18 кампазіцый.
Вельмі яркае шоу, бліскучае інструментальнае выкананне лепшых хітоў за 48 гадоў. На здзіўленне, Озі Осбарн практычна не мацюкаўся са сцэны.
Ну а да канцэрту, безумоўна, быў час пабродаць па рыжскіх вулачках, палюбавацца выдатнымі мясцінамі, даведацца, дзе ў Рызе жыве Пушкін, як там стрыгуць газоны, што захоўваецца ў Домскім саборы і дзе на самой справе загінуў герой кінасерыяла "17 імгненняў вясны" бедны прафесар Плейшнер.