Адкрыццё выставы “Хваля” адбудзецца ў НЦСМ

© Flickr / Feist, Michael - FunnyFenceМора. Архіўнае фота.
Мора. Архіўнае фота. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
14 ліпеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў РБ (Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Ханны Мурайды "Хваля" і сустрэча з аўтаркай.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Выстава "Хваля" складаецца з некалькіх серый, аб'яднаных агульнай тэмай і прыёмамi. Калажы з паперы, фотаздымкаў, паляроідаў і знойдзеных старых здымкаў абгульняюць тэму руху: плыні, змены і ператварэнні. Гэта працэсы і ўнутраныя, і знешнія, перажытыя і асэнсаваныя ў дарозе.

Для серыі Сусветны акіян, прадстаўленай круглымі калажнымі працамі ў квадратных рамах, Ханна распачала віртуальнае падарожжа па google maps, у пошуку здымкаў з відамі акіяна па ўсім свеце — так збіраліся колеры і станы.

У выніку, разліўся новы індывідуальны сусветны акіян, на які мы глядзім як бы праз сваю прызму. Акруглым, на думку аўтара, з'яўляецца і наш унутраны погляд. У калажах з мініяцюрных старых фотаздымкаў і паляроідаў ("Прыліў" і "Хвалі памяці"), хваля залівае зафіксаваны момант, гэтак жа як наша памяць скажае або сцірае ўспаміны.

© Photo : з акаунта White Room Project у ФБПраца з серыі "Хваля"
Ханна Мурайда, Хвалі - Sputnik Беларусь
Праца з серыі "Хваля"

Палароідам для гэтай серыі былі знятыя кадры на Бодэнскім возеры — папулярным курорце ў не папулярны для наведвання час. Фатаздымкі з паездак змяшаныя са здымкамі, зробленымі ў Мінску і выстаўляюцца ў маленькім пакоі экспазіцыі як цэльны аб'ект. Уносячы змены ў гэтыя здымкі, раздзіраючы іх, Ханна Мурайда асэнсоўвае ўкараненне чалавека ў прыроду.

Ханна Мурайда пачала свой творчы пошук пасля заканчэння ў 2012 годзе Мінскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сваё навучанне яна працягнула ў Штутгарце і Боне, у гэты перыяд і пачала фарміравацца выстава "Хваля".

Адкрыцё персанальнай выставы і сустрэча з аўтаркай адбудзецца 14 ліпеня а 17.00 у НЦСМ па адрасе г. Мінск, вул. Някрасава, 3.

Выстава адбудзецца ў межах White Room Project.

Стужка навiн
0