https://bel.sputnik.by/20160713/1024101158.html
Чакай Пятра – сыру з’ясі: бабы-феміністкі і сыр на разгавенне
Чакай Пятра – сыру з’ясі: бабы-феміністкі і сыр на разгавенне
Sputnik Беларусь
Усяго толькі тыдзень, як мінула Купалле – і вось ужо святкуем Пятра і Паўла. Гэтаму дню папярэднічаў пятроўскі пост, які пачынаўся праз тыдзень пасля Сёмухі, а... 13.07.2016, Sputnik Беларусь
2016-07-13T14:00+0300
2016-07-13T14:00+0300
2022-04-14T15:48+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
нацыянальныя традыцыі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102410/10/1024101009_0:295:3200:2104_1920x0_80_0_0_607cd1f8a13bec7525040499c2d2d2f1.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik"Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца не ўбачаць". Сёлета дождж на Пятра — 12 ліпеня — быў: значыць, не толькі задажджыць, але і на Новы год будзе завіруха.Бабы-феміністкіПост гэты называўся мужыкамі "бабскім", які нібыта выдумалі жанчыны праз неразуменне мужчынскай цяжкай працы падчас касьбы.Неразуменне ні пры чым! Ну што магла пакласці гаспадыня ў катомку гаспадару, які выпраўляўся з дому касіць на некалькі дзён? Цыбулю з хлебам ды халаднічок з бульбай — запасы мяса ў кублах меншалі да гэтай пары. Завяршэння посту чакалі, бо на Пятра можна было нарэшце разгавецца: "Чакай Пятра — сыру з'ясі".Той-сёй ужо справіўся пад"есці пятроўскага сыру
Рыхтуй сыр улетку!У гэты перыяд гаспадыні імкнуліся назапасіць сырніцу, якую елі падчас сырнага тыдня на Масленіцу. Сабранае ў пост малако квасілі і рабілі тварог. Далей яго адціскалі і складалі ў гліняныя макотры, добра перасыпаючы кожны слой соллю.Калі пасудзіна запаўнялася да верху, тварог залівалі растопленым загадзя таплёным маслам. Такі тварог захоўваўся амаль да вясны. З сабранай смятаны збівалі масла і адтоплівалі яго.Свежаадагрэты тварог на сыр
Таплёнае масла500 г масла1л вадыСольНаліць у рондаль гарачую ваду, пакласці туды масла і, увесь час мяшаючы, растапліваць яго на малым агні. Рабіць гэта лепей на пліце. Як толькі масла растопіцца, зняць яго з агню і астудзіць. Калі масла добра застыне, каля сценкі ў масле зрабіць маленькую дзірку і праз яе зліць ваду. Яна будзе амаль белага колеру, гэта значыць, што ў масле мелася шмат малочных часцінак. Каб масла ачысцілася цалкам, варку трэба паўтарыць тры ці чатыры разы.Каб масла лепей захоўвалася, яго соляць па смаку і зліваюць у слоікі. Калі масла не шмат, яго можна не саліць. Захоўваюць у халодным месцы.Даўнейшы "маслазавод"- маслабойка
Завяршэння пятроўскага посту чакалі, бо на Пятра можна было нарэшце разгавецца сырам і маслам. Так і казалі: "Чакай Пятра — сыру з'ясі".Пасля Пятра ў лесе ўжо спелі ягады, таму ў гэту пару акурат час пакаштаваць адмысловы малочны суп з ягадамі.Даўней, калі ў лесе паспявалі чарніцы, іх збіралі ў асноўным жанчыны, але ў выключных выпадках, калі ягад было вельмі шмат, на дапамогу сваім матулям і бабулям прыходзілі дзеці і падлеткі. Назбіраўшы ягад, дзеці вярталіся дадому, а дарослыя хвалілі іх за стараннасць і частавалі смачным супам, які быў дарэчы ў спякотны летні дзень.Малочны суп з тварагом і ляснымі ягадамі (рэцэпт на чатырох чалавек)1 л малака250-300 г тварагу150-200 г лясных ягадХалоднае малако ўліць у вялікую міску, пакласці ў яго добра адціснуты тварог, усыпаць цэлыя ягады і ўсё добра перамяшаць. Па жаданні суп можна крыху падсаладзіць, але звычайна гэтага не рабілі. З агульнай міскі суп разлівалі па талерках і елі ў прыкуску з белым хлебам.Каб вам заўсёды сырна ды маслена было!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102410/10/1024101009_0:0:3200:2008_1920x0_80_0_0_d52725fcbdc34176e631a2e5ebf9ce0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, беларуская кухня
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, беларуская кухня
Чакай Пятра – сыру з’ясі: бабы-феміністкі і сыр на разгавенне
14:00 13.07.2016 (абноўлена: 15:48 14.04.2022) Усяго толькі тыдзень, як мінула Купалле – і вось ужо святкуем Пятра і Паўла. Гэтаму дню папярэднічаў пятроўскі пост, які пачынаўся праз тыдзень пасля Сёмухі, а па дню Пятра народныя метэаролагі прадказвалі ўраджай, пагоду і непагадзь.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik
"Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца не ўбачаць". Сёлета дождж на Пятра — 12 ліпеня — быў: значыць, не толькі задажджыць, але і на Новы год будзе завіруха.
Пост гэты называўся мужыкамі "бабскім", які нібыта выдумалі жанчыны праз неразуменне мужчынскай цяжкай працы падчас касьбы.
Неразуменне ні пры чым! Ну што магла пакласці гаспадыня ў катомку гаспадару, які выпраўляўся з дому касіць на некалькі дзён? Цыбулю з хлебам ды халаднічок з бульбай — запасы мяса ў кублах меншалі да гэтай пары.
Завяршэння посту чакалі, бо на Пятра можна было нарэшце разгавецца: "Чакай Пятра — сыру з'ясі".
Той-сёй ужо справіўся пад"есці пятроўскага сыру
У гэты перыяд гаспадыні імкнуліся назапасіць сырніцу, якую елі падчас сырнага тыдня на Масленіцу. Сабранае ў пост малако квасілі і рабілі тварог. Далей яго адціскалі і складалі ў гліняныя макотры, добра перасыпаючы кожны слой соллю.
Калі пасудзіна запаўнялася да верху, тварог залівалі растопленым загадзя таплёным маслам. Такі тварог захоўваўся амаль да вясны. З сабранай смятаны збівалі масла і адтоплівалі яго.
Свежаадагрэты тварог на сыр
Цікава ведаць. У глыбокай старажытнасці масла збівалі ў місцы, карыстаючыся драўлянай лыжкай, пакуль у XIII-XIV стагоддзях не з'явіліся маслабойкі поршневага тыпу. Збітае масла добра прамывалі ў халоднай вадзе, расціраючы шырокай драўлянай лыжкай да таго часу, пакуль вада не станавілася празрыстай. Гэта рабілася для таго, каб цалкам выдаліць маслёнку з масла. Каб масла доўга захоўвалася, яго салілі груба патоўчанай соллю і ператоплівалі. Правільна прыгатаванае таплёнае масла не псавалася чатыры гады! На ім смажылі, запраўлялі ім кашы і бульбу, стравы з локшынаў і гароху, дадавалі ў цеста. Нагадаю вам адзін са старадаўніх рэцэптаў, як выраблялі таплёнае масла.
Наліць у рондаль гарачую ваду, пакласці туды масла і, увесь час мяшаючы, растапліваць яго на малым агні. Рабіць гэта лепей на пліце. Як толькі масла растопіцца, зняць яго з агню і астудзіць. Калі масла добра застыне, каля сценкі ў масле зрабіць маленькую дзірку і праз яе зліць ваду. Яна будзе амаль белага колеру, гэта значыць, што ў масле мелася шмат малочных часцінак. Каб масла ачысцілася цалкам, варку трэба паўтарыць тры ці чатыры разы.
Каб масла лепей захоўвалася, яго соляць па смаку і зліваюць у слоікі. Калі масла не шмат, яго можна не саліць. Захоўваюць у халодным месцы.
Даўнейшы "маслазавод"- маслабойка
Завяршэння пятроўскага посту чакалі, бо на Пятра можна было нарэшце разгавецца сырам і маслам. Так і казалі: "Чакай Пятра — сыру з'ясі".
Пасля Пятра ў лесе ўжо спелі ягады, таму ў гэту пару акурат час пакаштаваць адмысловы малочны суп з ягадамі.
Даўней, калі ў лесе паспявалі чарніцы, іх збіралі ў асноўным жанчыны, але ў выключных выпадках, калі ягад было вельмі шмат, на дапамогу сваім матулям і бабулям прыходзілі дзеці і падлеткі. Назбіраўшы ягад, дзеці вярталіся дадому, а дарослыя хвалілі іх за стараннасць і частавалі смачным супам, які быў дарэчы ў спякотны летні дзень.
Малочны суп з тварагом і ляснымі ягадамі (рэцэпт на чатырох чалавек)
Халоднае малако ўліць у вялікую міску, пакласці ў яго добра адціснуты тварог, усыпаць цэлыя ягады і ўсё добра перамяшаць. Па жаданні суп можна крыху падсаладзіць, але звычайна гэтага не рабілі. З агульнай міскі суп разлівалі па талерках і елі ў прыкуску з белым хлебам.
Каб вам заўсёды сырна ды маслена было!