МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Моцны вецер і дождж знішчыў агароды, павыбіваў шкло, разбіў парнікі ў Дзяржынску Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзеі.
Навальніца з моцным ветрам і дажджом абрынулася на горад у аўторак увечары. Моцны дождж літаральна затапіў горад, таксама відавочцы паведамлялі аб градзе і моцных парывах ветру. Стыхія бушавала ўсяго 10 хвілін, але за гэты час паспела загубіць ураджай на многіх прысядзібных участках горада.
"Агароду больш няма", — распавялі мясцовыя жыхары Sputnik.
Моцна пацярпеў і цэнтр горада — паваленыя дрэвы ў скверы ля Дзяржынскага райвыканкама, разбураныя помнікі на старых могілках.
На вуліцах Пратасава, 55-годдзя Перамогі разбураныя прыпынкі, паваленыя платы.
Жыхары катэджа па вуліцы 55-годдзя Перамогі паведамілі, што дах з іх дома цалкам сарвала, а на ўчастак прынесла ветрам суседні дах.
Разбураны
Іншыя пацярпелыя ад урагану распавялі, што ўсёй сям'ёй спрабавалі ўтрымаць сабачую будку разам з сабакам, але іх знесла ветрам.
Жыхары Дзяржынска з раніцы атакуюць страхавыя арганізацыі горада. Як распавялі мясцовыя, там вялізныя чэргі.