МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Другі раз распачынае працу мастацкі плэнэр у Друі. Ладзіцца ён з ініцыятывы пробашча парафіі ксяндза Сяргея Сурыновіча.
"Асноўная мэта плэнэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва", — піша на сваёй старонцы ў ФБ ксёндз Сяргей Сурыновіч.
Падчас пленэру запланаваныя даклады, выступы музыкаў, сустрэча з беларускай пісменніцай Ірынай Жарнасек, выстава па заканчэнні плэнэру ў памяшканні кляштару.
16 ліпеня ў 18 гадзін выставу адкрые архімандрыт БГКЦ Сяргей Гаек. На імшы ў дзень заканчэння мастацкага плэнэру чакаюць біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.
У дзень адкрыцця плэнэру адбудзецца канцэрт класічнай музыкі, а 24 ліпеня, па заканчэнні плэнэру — выступ гурта традыцыйнага жаночага спеву "Рутвіца" з Мінска.
Усім ахвотным узяць удзел у плэнэры нагадваюць, што Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе неабходна мець пашпарт і дазвол на ўезд у памежную зону — яго можна набыць у аддзяленнях "Беларусбанка", каштуе дазвол 4 руб. 20 кап. (альбо 42 000) і выдаецца на год.