МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Больш за ўсё ападкаў — каля паловы месячнай нормы — выпала за мінулы дзень у Лідзе і Навагрудку, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Непагадзь прыйшла ў рэспубліку ў другой палове панядзелка 11 ліпеня: у шэрагу рэгіёнаў прайшлі моцныя дажджы, месцамі вецер узмацняўся да шквалістага. Найбольш пацярпелі ад моцнага ветру Гродна і Шаркаўшчына — там стыхія пашкодзіла дахі дамоў, зламала шмат дрэў. У аўторак разбурэннi праз шквалістыя вятры былі зафіксаваныя ў Дзяржынску, а ў сераду — у Мінску.
"Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны адзначаліся моцныя залевы. Найбольшая колькасць ападкаў выпала на метэастанцыях у Наваградку — 43 міліметры і Лідзе — 39 мм, што складае палову месячнай нормы", — сказалі ў Гідрамеце.
Максімальная тэмпература паветра днём была зафіксавана на паўднёвым усходзе Беларусі: +35°С, а сярэднесутачная тэмпература 13 ліпеня знаходзілася ў межах +16…+26°С, што вышэй за кліматычную норму.
Раней у Гідраметцэнтры папярэдзілі, што складаныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі рэспублікі захаваюцца і днём у чацвер — чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у асобных раёнах град, па захадзе краіны — моцныя ліўні.