Ад наступстваў віхуры пацярпеў парк у Лошыцы

© Sputnik / Роман ШантарУваход у Лошыцкі парк
Уваход у Лошыцкі парк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Непагадзь, якая абрынулася на Беларусь апошнімі днямі і прынесла шматлікія разбурэнні, прайшлася і па Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе.

МІНСК, 14 ліп — з Sputnik. У тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik дырэктар Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу Пётр Хацько паведаміў, што віхура гукнулася Лошыцы — шмат паваленых дрэваў, многія з іх мелі гістарычную каштоўнасць. Зараз, падкрэсліў дырэктар, у парку вядуцца работы па разбору завалаў.

© Sputnik / Роман ШантарНа экскурсіі ў Лошыцы. Парэшткі млына
На экскурсии в Лошицком парке - Sputnik Беларусь
На экскурсіі ў Лошыцы. Парэшткі млына

Лошыцкі парк — ці не самы загадкавы і таямнічы парк у Мінску, адна з найпрыгажэйшых прыродных славутасцяў не толькі сталіцы, але і Беларусі — тут захаваныя сляды ўсіх эпох садова-паркавага мастацтва за ўсю гісторыю Беларусі. У Лошыцкім парку расце больш за 36 тысяч дрэў, блізу 16 000 кустоў, многія з іх — каштоўных сартоў.

Стужка навiн
0