МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Супрацоўнікі сядзібна-паркавага комплексу "Лошыца" (Лошыцкі парк) парадкуюцца пасля шторму, які абрынуўся напярэдадні на Мінск, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Прыродная стыхія бушавала ў рэспубліцы некалькі дзён — спачатку віхура пранеслася па Шаркаўшчыне, дзе ветрам сарвала пакрыццё з дахаў, затым пацярпеў Дзяржынск, а напярэдадні моцны вецер і лівень абрынуліся на Мінск і шэраг паўночных раёнаў рэспублікі.
Дырэктар Лошыцкага парку Пётр Хацько распавёў Sputnik, што шквалісты вецер не пашкадаваў і комплекс.
Паводле слоў дырэктара, у парку шмат паваленых дрэваў, сярод якіх былі і тыя, што ўяўлялі гістарычную каштоўнасць. Хацько адзначыў, што зараз вядуцца работы па разборы завалаў.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі да нядзелі.