“Лялечны квартал” на “Славянскім базары”: Шагал, хадулі і тэатр

© Photo : з акаўнта Беларускага тэатра "Лялька" ў ФБДыскатэка на хадулях ад актораў Беларускага тэатра "Лялька"
Дыскатэка на хадулях ад актораў Беларускага тэатра Лялька - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзень з Маркам Шагалам і героямі яго карцін правялі гледачы “Лялечнага квартала” у Віцебску.
МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Дыскатэкай на хадулях разам з артыстамі беларускага тэатра "Лялька" пачаўся 14 ліпеня дзень у "Лялечным квартале" у Віцебску, а на пляцоўцы над Віцьбай разгарнулася выстава  расійска-беларускага пленэру юных мастакоў "Палёт з Шагалам над Віцебскам".
Дыскатэка на хадулях ад артыстаў Беларускага тэатра "Лялька"
Да дзейства далучыўся Маскоўскі тэатр лялек, ценяў і акцёра "Адлюстраванне", які прывёз у падарунак віцяблянам і гасцям "Славянскага базару" пастаноўку Барыса Чарнышова "Дзіўны цырк Марка Шагала".
Акцёры Барыс Чарнышоў, Алег Дружынін, Вадзім Гадзітулін і больш за 70 лялек зладзілі цыркавое прадстаўленне з удзелам герояў карцін аднаго з самых вядомых ураджэнцаў Віцебшчыны.
Госці "Лялечнага квартала" ля тэатра з мастацкім кіраўніком "Лялькі" Віктарам Клімчуком
Праект "Лялечны квартал" — адзін з самых яскравых праектаў "Славянскага базару", распачаўся ў 2014 годзе.
Сёлета дзеці змогуць пабачыць спектакль "Крылы для Дзюймовачкі" Палтаўскага акадэмічнага абласнога тэатра лялек, а таксама пастаноўкі "Горад клоўна Піка" і "Умка" Беларускага тэатра "Лялька". Падрыхтаваны шэраг спектакляў для дарослай публікі.
Стужка навiн
0