У Крамлі ўзрушаныя тэрактам у Ніцы

© AFP 2024 / VALERY HACHEТэракт у Ніцы
Тэракт у Ніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі прэзідэнт упэўнены, што тэрарыстаў трэба знішчаць усюды, дзе б яны ні знаходзіліся, а таксама сістэматычна разбураць інфраструктуру экстрэмісцкага падполля і жорстка спыняць яго фінансавую падпітку.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Францыі і заклікаў сусветную супольнасць бескампрамісна змагацца з тэрарызмам, паведамілі ў прэс-службе расійскага лідэра.

"Жахае жорсткасць і надзвычайны цынізм гэтага злачынства, здзейсненага ў дзень Нацыянальнага свята вашай краіны. Мы ў чарговы раз пераканаліся, што тэрарызму абсалютна чужая чалавечая мараль: яго ахвярамі становяцца ні ў чым не вінаватыя мірныя людзі, у тым ліку жанчыны і дзеці", — адзначыў Пуцін у тэлеграме спачування.

Расійскі лідэр звярнуў увагу, што для перамогі над "гэтым жахлівым злом" неабходна аб'яднаць сілы ўсяго цывілізаванага чалавецтва, паслядоўна і бескампрамісна змагацца з усімі формамі і праявамі тэрарызму. Па словах Пуціна, баевікоў і іх ідэйных натхняльнікаў трэба знішчаць усюды, дзе б яны не хаваліся.

"Прэзідэнт Расіі пацвердзіў, што Расія са свайго боку гатова да самага цеснага ўзаемадзеяння з Францыяй і іншымі міжнароднымі партнёрамі на ўсіх напрамках антытэрарыстычнай дзейнасці", — дадалі ў Крамлі.

Акрамя таго, расійскі прэзідэнт перадаў словы спагады і падтрымкі родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

У чацвер вечарам кіроўца грузавіка пратараніў натоўп людзей, якія сабраліся на Англійскай набярэжнай Ніцы, каб паглядзець феерверк з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі. Паводле дадзеных відавочцаў, грузавік, не спыняючыся, робячы зігзагі, ціснуў людзей на працягу амаль двух кіламетраў набярэжнай, нападаючы таксама адкрыў стральбу. Ён быў ліквідаваны сіламі паліцыі. Па дадзеных МУС Францыі, ахвярамі атакі да цяперашняга моманту сталі 84 чалавекі.

 

Стужка навiн
0