МІНСК, 15 ліп — Sputnik. У Пасольстве Францыі ў Мінску адкрыта кніга спачуванняў у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку тэракта ў французскім курортным горадзе Ніца, паведамілі ў дыпмісіі.
"Кніга спачуванняў будзе адкрыта сёння з 11:00 да 15:30 і ў панядзелак, 17 ліпеня, з 10:00 да 17:00", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў амбасадзе.
Там таксама паведамілі, што мінчане пачалі прыносіць кветкі і свечкі да пасольства. Як перадае карэспандэнт Sputnik, мінчане падыходзяць да будынка амбасады, кладуць кветкі, некаторыя затым накіроўваюцца ў архікатэдральны касцёл, які знаходзіцца побач з пасольствам, каб запаліць памінальныя свечкі.
Трагедыя ў Ніцы адбылася напярэдадні ўвечары: кіроўца на грузавіку заехаў у натоўп, якi сабраўся на набярэжнай паглядзець на феерверк з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі. Паводле апошніх дадзеных, загінулі 84 чалавекі, дзесяткі пацярпелі.