Рытуальныя паслугі ў Мінску падаражэлі на 20%

© Sputnik / Александр ПоготовЖалобныя гваздзікі
Жалобныя гваздзікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Не змяніліся толькі тарыфы на пахаванне урны з прахам нябожчыка ў нішу або існуючую магілу.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт рашэннем №1807 павялічыў гранічныя максімальныя тарыфы на рытуальныя паслугі. Адпаведная пастанова была апублікавана 15 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як вынікае з пастановы, большасць тарыфаў узрасла на 20%.

У прыватнасці, перавозка нябожчыка да месца пахавання ў межах Мінска або ў крэматорый цяпер каштуе 47,30 рубля. Перавозка цела з Мінска ў межах Беларусі будзе каштаваць з разліку 60 капеек за кіламетр ці 16,10 рубля за гадзіну, гаворыцца ў пастанове.

Максімальны тарыф на выкопванне магілы ўручную складае 89,7 рубля зімой і 42,5 рубля летам. Простая драўляная труна без абіўкі будзе каштаваць 15,4 рубля, з абіўкай — 28,4 рубля.

Тарыфы на пахаванне ўрны з прахам нябожчыка ў нішу або існуючую магілу не змяніліся.

Стужка навiн
0