МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Новы Апостальскі нунцый (пасол Ватыкана) Габар Пінтэр прыедзе ў Беларусь у сярэдзіне жніўня, гаворыцца ў паведамленні Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
У маі 2016 года Папа Рымскі Францыск прызначыў святара вугорскага паходжання Габара Пінтэра нунцыем у Беларусь.
Як адзначаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце РКЦ, раней Пінтэр займаў пасаду дарадцы Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі. На дыпламатычнай службе ў Ватыкане з 1 ліпеня 1996 года. Да Аўстрыі працаваў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах.
Новы пасол Ватыкана ў Беларусі валодае некалькімі мовамі: венгерскай, нямецкай, італьянскай, ангельскай, французскай, іспанскай, шведскай, крэольскай і рускай.